Жалезабэтон
кампазытны будаўнічы матэрыял / From Wikipedia, the free encyclopedia
Жалезабэтон — штучны будаўнічы матэрыял з бэтону і сталёвай арматуры, маналітна злучаных у адзіную канструкцыю.
Quick Facts Падкляса ад, Матэрыял ...
жалезабэтон
Падкляса ад | кампазытны матэрыял |
---|---|
Матэрыял | бэтон, арматура |
Першаадкрывальнік | Жазэф Манье |
Дата адкрыцьця | 1853 |
Close
Трывалае счапленьне бэтону і арматуры забясьпечваецца падобнымі каэфіцыентамі іх лінейнага пашырэньня. Бэтон пераважна ўспрымае сьціскальныя намаганьні, надае канструкцыі цьвёрдасьць і ахоўвае арматуру ад іржавеньня. Падоўжаныя стрыжні арматуры, яе папярочныя хамуты і мантажная арматура для каркасаў успрымаюць расьцягвальныя намаганьні. Жалезабэтон вызначаецца высокай трываласьцю, даўгавечнасьцю, вогнеўстойлівасьцю і простасьцю формаўтварэньня. Выкарыстоўваецца ў жыльлёвым і прамысловым будаўніцтве, мостабудаваньні і гідратэхнічным будаўніцтве. Зь яго робяць жалезабэтонныя канструкцыі[1].