![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e2/Jens_Stoltenberg_March_2024.jpg/640px-Jens_Stoltenberg_March_2024.jpg&w=640&q=50)
Енс Стольтэнбэрг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Енс Сто́льтэнбэрг (па-нарвэску: Jens Stoltenberg, нар. 16 сакавіка 1959 году, Осьлё) — нарвэскі дзяржаўны і палітычны дзяяч.
Хуткія факты міністар фінансаў Нарвэгіі[d], Папярэднік ...
Закрыць
Паходзіць зь вядомай у нарвэскай палітыцы сям’і. Яго бацька Турвальд Стольтэнбэрг займаў пасаду міністра замежных справаў Нарвэгіі.
Пачаў сваю кар’еру як журналіст у тады ўплывовай газэце «Arbeiderbladet», якая зьяўлялася афіцыйным рупарам нарвэскіх левых. Узначальваў моладзевае крыло Нарвэскай рабочай партыі ў 1985—1989. Міністар гандлю і энэргетыкі ў 1993—1996 ва ўрадзе Гру Гарлем Брундтлянда. Міністар фінансаў у 1996—1997 ва ўрадзе Турб’ёрна Яглянда.