![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/58/Wiki-e.jpg/640px-Wiki-e.jpg&w=640&q=50)
Еж3
тып вагонаў мэтро / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вагоны мэтрапалітэна тыпу Еж3 былі створаны на аснове вагонаў тыпу Еж, але адрозьніваліся зьмененаю электрычнаю схемаю: ставіліся больш магутныя цягавыя электрарухавікі ДК-116А, ужыта імпульснае рэґуляваньне напругі ў рэжыме рэастатнага тармажэньня на высокіх хуткасьцях. Таксама больш цьвёрдымі сталі сядушкі. Вагоны Еж3 зьяўляюцца асобным тыпам і не могуць эксплюатавацца ў адным складзе з вагонамі тыпу Е і Еж. Усе вагоны Еж3 — галаўныя і эксплюатуюцца, галоўным чынам, з прамежкавымі вагонамі Ем508Т.
Еж3 | |
---|---|
81-710 | |
![]() | |
Вытворца | Мыцішчанскі машынабудаўнічы завод |
Пэрыяд выпуску | з 1973 |
Пэрыяд эксплюатацыі | з 1973 |
Тара | 31,7 т |
Даўжыня | 19210 мм |
Шырыня | 2700 мм |
Вышыня | 3695 мм |
Хуткасьць | 90 км/г |
Паскарэньне/замядленьне | 1,1/1,2 м/с2 |
Тып тормазу | электрадынамічны |
Магутнасьць | 4х72 кВт |
Дыямэтар колаў | 780 мм |
Пасажыраёмістасьць | 264 чел. |
Выкарыстоўваецца | Маскоўскі мэтрапалітэн Харкаўскі мэтрапалітэн Тбіліскі мэтрапалітэн Бакінскі мэтрапалітэн |
На аснове вагонаў Еж3 былі створаны вагоны Еж6 (81-712) для сакрэтнай сыстэмы Д6 (больш вядомае як Мэтро-2). Адрозьніваюцца яны ад Еж3 здольнасьцю працы без кантактнай рэйкі, ад акумулятарных батарэяў. У сыстэме Д6 выкарыстоўваюцца як вагоны суправаджэньня з кантактарна-акумулятарнымі электравозамі тыпу Л. Тры вагоны Еж6 № 5581, 5583, 5584 мадэрнізаваны ў прамежкавыя на ЗАТ «ЗРЭПС» і знаходзяцца ў рэзэрве пасажырскага парку дэпо «Планернае».
Па канструкцыі Еж3 амаль не адрозьніваюцца ад вагонаў тыпу Е, асноўныя адрозьненьні — больш магутныя цягавыя рухавікі ДК-116А гадзінавай магутнасьцю 72 квт (супраць ранейшае 68 квт) і наяўнаьсць у сілавой ланцугі тырыстарных рэґулятараў паслабленьня ўзрушанасьці для плаўнага кіраваньня токам узрушанасьці ТЭР пры тармажэньні на высокіх хуткасьцях.