Дэвайціс
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дэвайціс. Сучасны раман» (па-польску: Dewajtis. Powieść współczesna) — пазытывіскі раман звычаяў Марыі Радзевіч, выданы ў 1889 годзе.
Дэвайціс | |
Dewajtis. Powieść współczesna | |
Жанр: | Раман звычаяў |
---|---|
Аўтар: | Марыя Радзевіч |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1889 |
Публікацыя: | 1889 |
Выдавецтва: | Kurier Warszawski |
Узнагароджаны ў літаратурным конкурсе «Kuriera Warszawskiego», дзе і надрукаваны ўпершыню (№ 121—256). Кніга выйшла ў 1889 годзе ў выдавецтве «Kuriera», да 1939 года часта выдаваўся з падзагалоўкам «Сучасны раман узнагароджаны на конкурсе „Kuriera Warszawskiego“». Да канца XIX ст. перавыданы яшчэ двойчы, пры жыцьці аўтаркі выданы 13 разоў толькі па-польску. Таксама былі шматлікія пераклады на іншыя мовы — на літоўскую (1890), нямецкую (1894), сэрбскую (1896), ангельскую (1901), францускую (1904), вугорскую (1912), чэскую (1921), славацкую (1933). У Польшчы таксама адаптаваны для сцэны (1910) і як радыёп’еса (1969). У гады 2-й сусьветнай вайны і акупацыі публікаваўся й за мяжой (Лёндан 1943; Чыкага, Палестына 1944; Рым 1945). У пасляваенны час найбольшая колькасьць выданьняў выходзіла ў рэдакцыі Wydawnictwa Literackiego; цяпер шырока чытаецца і перавыдаецца таксама прыватнымі выдаўцамі, у тым ліку ў 2023 годзе ў Wydawnictwie Replika. У 2023 годзе Telewizja Polska зьняла серыял паводле рамана пад аднайменнай назвай[1]. Прэм’ера на польскім тэлебачаньні адбылася ў верасьні 2023 году.