Дрысьвяты
возера ў Беларусі і Летуве / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дрысьвя́ты (лет. Drūkšiai) — возера ў Беларусі і Летуве, у басэйне ракі Дрысьвяты. Знаходзіцца на мяжы Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці і Езяроскага раёну Ўцянскага павету, за 22 км на захад ад Браслава. Належыць да групы Рычана-Дрысьвяцкіх азёр. Плошча паверхні возера 44,5 км² (зь іх каля 34 км² на летувіскім баку, каля 10 км² — на беларускім). Даўжыня 13 км, найбольшая шырыня 5,8 км. Найбольшая глыбіня дасягае 33,3 м, сярэдняя складае 7 м. Аб’ём вады 313 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 60,3 км.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Дрысьвяты (неадназначнасьць).
Возера
Дрысьвяты
Дрысьвяты на мапе Беларусі ![]() ![]() Дрысьвяты | |||||||||||||||||||||||
![]() |
На паўднёва-ўсходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Дрысьвяты.