Дрыгавіцкая зямля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дрыгавіцкая зямля (па-ўкраінску: Дрего́вицька земля́) — адмінінстрацыйная адзінка першага ўзроўню Украінскай Народнай Рэспублікі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляўся горад Мазыр. (па-ўкраінску: Мо́зир) На захадзе межавала з Падляшшам (па-ўкраінску: Підля́шшя), на поўначы мела выхад да дзяржаўнай мяжы з Беларускай Народнай Рэспублікай, на ўсходзе — зь Севершчынай (па-ўкраінску: Сі́верщина), на поўдні — з Чарнігаўшчынай (па-ўкраінску: Черні́гівщина), Драўлянскай зямлёй (па-ўкраінску: Древля́нська земля), Пагарыньнем (па-ўкраінску: Погори́ння) ды Валыньню (па-ўкраінску: Воли́нь). Большая частка тэрыторыі зямлі цяпер уваходзіць з склад Беларусі, а менавіта Гомельскай і Берасьцейскай абласьцей. Паўднёва-заходняя частка Зямлі ўваходзіць ў склад Украіны (часткі Ровенскай ды Валынскай абласьцей).