Дзяк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяк (ад па-грэцку. διακονος, diakonos — служэбнік) — службовая асоба на Русі, ВКЛ і Маскоўскай дзяржаве.
На Русі дзякі былі асабістымі слугамі князя, часта нават людзьмі нявольнымі, займаліся справаводзтвам пры княскім двары, іншым разам улікам у княжацкім скарбе, выконвалі дробныя адміністрацыйныя даручэньні князя ці больш высокіх службовых асобаў. Напрыклад, Хроніка Лівоніі у 1203 годзе згадвае полацкага дзяка Стэфана, з паведамленьня вынікае, што ён быў дробным службоўцам. Найменьне — дзяк, стала агульнараспаўсюджаным толькі ў 14 стагодзьдзі, да гэтага часу дзеля азначэньня дзякаў часьцей ужывалася найменьне пісар.