Дзеі вуграў
Вугорскі рукапіс / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дзеі вуграў» (па-лацінску: Gesta Hungarorum) — найранейшая захаваная пісьмовая крыніца па вугорскай гісторыі. Твор напісаны ў форме ня летапісу, а «дзеяньняў» (лац. gesta) — папулярнага жанру сярэднявечнай літаратуры. Аўтар «Дзеяў» невядомы і ў навуковай літаратуры традыцыйна завецца Ананімам. Адзіны асобнік ягонага рукапісу, датаваны другой паловай XIII стагодзьдзя, захоўваецца ў будапэшцкай Нацыянальнай бібліятэцы імя Сэчэні.