From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэк Нікалсан (па-ангельску: Jack Nicholson, сапраўднае імя Джон Джозэф Нікалсан, па-ангельску: John Joseph Nicholson; нарадзіўся 22 красавіка 1937 году, Нэптун, Нью-Джэрзі, ЗША) — амэрыканскі актор, трохразовы ляўрэат прэміі «Оскар». Нікалсан лічыцца адным з найвялікшых актораў у гісторыі кіно, быў намінаваным на прэмію «Оскар» 12 разоў і заваяваў тры зь іх.
Джэк Нікалсан | |
Jack Nicholson | |
Фота, зробленае ў сакавіку 2010 году | |
Імя пры нараджэньні | Джон Джозэф Нікалсан |
---|---|
Дата нараджэньня | 22 красавіка 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэньня | Нэптун, Нью-Джэрзі, ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, кінарэжысэр |
Навуковая сфэра | акторства[d] |
Гады дзейнасьці | 1958 — цяпер |
Маці | June Frances Nicholson[d][1] |
Дзеці | Jennifer Nicholson[d], Caleb Goddard[d], Гоні Голман[d], Ларэйн Нікалсан[d], Ray Nicholson[d] і Tessa Gourin[d] |
Узнагароды | «Оскар» (1975, 1983, 1997) |
IMDb | ID nm0000197 |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Столькі ж узнагародаў за мужчынскую ролю заваёўваў толькі Ўолтэр Брэнан, а больш за іх дваіх за акторства — толькі Кэтрын Гэпбэрн (на ейным рахунку чатыры прэміі). Ён таксама зьяўляецца адным з двух актораў, якія намінаваліся на «Оскар» за найлепшую ролю (галоўную або другога пляну) кожнае дзесяцігодзьдзе, пачынаючы з 1960-х (другі — сэр Майкл Кейн). Нікалсан таксама зьяўляецца ўладальнікам сямі ўзнагародаў «Залаты Глёбус» і прэміі Цэнтру Кенэдзі (2001).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.