Джэксанвіль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэксанвіль (па-ангельску: Jacksonville, мянушка: «Там, дзе пачынаецца Флорыда») — самы густанаселены горад у амэрыканскім штаце Флорыда і трынаццаты па колькасьці насельніцтва горад у ЗША. Тэрытарыяльна належыць да акругі Дзювал. З 1968 году горад і акруга маюць адзінае кіраваньне, у выніку чаго Джэксанвіль стаў самым буйным па тэрыторыі горадам у ЗША. Паводле зьвестак 2005 году, у самім горадзе пражывае каля 783 тысячаў жыхароў, а разам з навакольлямі больш за 1,3 млн чалавек[1][2].
Джэксанвіль | |
анг. Jacksonville | |
Першыя згадкі: | 1791 |
Краіна: | ЗША |
Штат: | Флорыда |
Мэр: | Альвін Броўн |
Плошча: | 2264,5 км² |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 794 555 чал. |
шчыльнасьць: | 350,87 чал./км² |
Часавы пас: | UTC-5 |
летні час: | UTC-4 |
Тэлефонны код: | +1 904 |
Паштовы індэкс: | 32099, 32201–32212, 32214–32241, 32244–32247, 32250, 32254–32260, 32266, 32267, 32277, 32290 |
Геаграфічныя каардынаты: | 30°19′0″ пн. ш. 81°39′0″ з. д. |
± Джэксанвіль Джэксанвіль | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.coj.net |
Джэксанвіль разьмешчаны на паўночным усходзе штату Флорыда на берагах ракі Сэнт-Джонс, якая ўпадае ў Атлянтычны акіян за 30 кілямэтраў ад цэнтральнай часткі гораду ніжэй па плыні. Селішча Коўфард (Cowford), будучы Джэксанвіль, паўстала ў 1791 годзе і сваю першапачатковаю назву атрымала дзякуючы броду ў вузкім месцы ракі, які выкарыстоўваўся для пераправы хатняга быдла (cow — карова, ford — брод). У 1822 годзе горад атрымаў сваё сучаснае імя ў гонар Эндру Джэксана, першага губэрнатара Флорыды і пасьля сёмага прэзыдэнта ЗША.