амэрыканскі актор From Wikipedia, the free encyclopedia
Джозэф Фрэнк «Джо» Пэшы (па-ангельску: Joseph Frank "Joe" Pesci; нар. 9 лютага 1943 году, Ньюарк, Нью-Джэрзі, ЗША) — амэрыканскі актор, комік і сьпявак. Найбольшую вядомасьць атрымаў дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву з Робэртам Дэ Ніра і Мартынам Скарсэзэ ў фільмах «Шалёны бык» (1980), «Славутыя хлопцы» (1990), «Казіно» (1995) і «Ірляндзец» (2019).
Джо Пэшы | |
Дата нараджэньня | 9 лютага 1943[1][2] (81 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, комік, сьпявак, тэлеактор, характарны актор, кінаактор |
Жанры | кінакамэдыя, гангстэрскі фільм[d], драматычны фільм, крымінальны фільм[d], трылер[d], крымінальны трылер[d], crime drama film[d], эпічны фільм[d], гістарычны фільм[d], нуар[d] і гістарычны драматычны фільм[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000582 |
Подпіс | |
Роля Томі Дэвіта ў «Славутых хлопцах» прынесла Пэшы прэмію «Оскар» у катэгорыі найлепшы актор другога пляну, а за ролю ў «Шалёным быку» актор быў адзначаны прэміяй BAFTA як найлепшы пачатковец. Сярод іншых яскравых работ актора вылучаюцца калядныя камэдыі «Адзін дома» і «Адзін дома 2: Згублены ў Нью-Ёрку», крымінальная драма «Аднойчы ў Амэрыцы» (1984), аскараносная кінакамэдыя «Мой стрыечны брат Віні» (1992) і сэрыя фільмаў «Сьмяротная зброя». Пэшы таксама ёсьць правобразам пэрсанажа Полі з кампутарнай гульні Mafia: The City of Lost Heaven, якая атрымала шырокую папулярнасьць і культавы статус. Як музыка склаў некалькі музычных альбомаў, першы зь якіх пабачыў сьвет яшчэ ў 1968 годзе. Мае італьянскае паходжаньне праз абодвух бацькоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.