From Wikipedia, the free encyclopedia
Дашы́ (па-польску: Dasze, па-падляску: Dašý[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Кляшчэлі.
Дашы | |
польск. Dasze | |
Былая назва: | Дашэвічы |
Мясцовая назва: | Dašy |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Кляшчэлі |
Насельніцтва: | 241 чал. (2012)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-250 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°33′0″ пн. ш. 23°15′0″ у. д. |
Дашы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ля вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 693.
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міколу ў Косьнай). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія сьв. Жыгімонта ў Кляшчэлях[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Каля 1533 году ў выніку валочнай памеры для места Кляшчэлі невялікія пасёлкі ў іх навакольлі былі абяднаныя ў вялікія вёскі-прадмесьці. Так была заснаваная Косьная-Дашэвічы (у Косьнай месьцілася сядзіба фалварку, а Дашэвічы былі вёскай-прадмесьцем)[4]. Пасьля Люблінскай вуніі побач з Дашамі праходзіла мяжа паміж Каронай Каралеўства Польскага і ВКЛ (Дашы заставаліся на падляскім, польскім яе баку). Па сьведчаньнях Міхала Мартыновіча ў лесе побач з Дашамі захаваліся сьледы гэтай мяжы ў відзе невялікіх капцоў[5]. У міжваенны пэрыяд Дашы прыналежалі да гміны Кляшчэлі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 307 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.