пратока ў Турэччыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Дарданэ́лы (па-турэцку: Çanakkale Boğazı, па-грэцку: Δαρδανέλλια; ранейшая, старажытнагрэцкая назва — Гелеспо́нт) — праліў між эўрапейскае паўвыспай Галіполі (Турэччына) ды паўночным захадам Малой Азіі. Сваё імя пратока атрымала ад старажытнага гораду Дарданія, які, паводле старажытнагрэцкай міталёгіі, знаходзіўся на гары Іда (узьбярэжжа Малой Азіі).
Пратока злучае Эгейскае мора з Мармуровым, а разам з Басфорам — з Чорным морам. Даўжыня пратокі складае 65 кілямэтраў, шырыня — ад 1,3 да 6 кілямэтраў. Сярэдняя глыбіня складае 50 мэтраў.
У антычнасьці галоўным местам на праліве быў Абідас. Пасьля пераходу азіяцкага берагу да туркаў (у 1352 року) ягонае месца заняў партовае места Чанакале.
Паводле дамовы 1841 року толькі турэцкім ваенным караблям дазвалялася праходзіць Дарданэлы. Падчас Першае сусьветнае вайны за стратэгічна важныя Дарданэлы ішлі цяжкі баі між Турэччынай ды Антантай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.