Дапаможная адзінка гміны
мясцовая самакіравальная адзінка жыхароў часткі польскай гміны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дапаможная адзінка гміны (па-польску: jednostka pomocnicza gminy) — у сучаснай Польшчы лякальная суполка самакіраваньня. Дапаможнымі адзінкамі гмінаў яўляюцца солтыствы (па-польску: sołectwa), раёны (па-польску: dzielnice, osiedla) ды іншыя, нават гарады (па-польску: miasta)[1]. Спосабы стварэньня, аб’яднаньня, падзелу і ліквідацыі гэтых адзінак рэгулюе статут кожнай гміны[2].