Дантэ Аліг’еры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дантэ Аліг’еры, Дантэ (па-італьянску: Dante Alighieri; 13 ліпеня 1265, Флярэнцыя — 14 верасьня 1321, Равэнна) — адзін з самых славутых італьянскіх паэтаў, палітык.
Дантэ Аліг’еры | |
Партрэт Дантэ пяра Сандра Батычэльлі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1265[1][2] |
Памёр | 14 верасьня 1321[3][2] |
Пахаваны | |
Бацькі | Аліг’ера ды Бэлінч’ёнэ[d] Бэльля дэльлі Абаці[d] |
Сужэнец | Джэмма Данаці[d][2] |
Дзеці | Якопа Аліг’еры[d][2], П’етра Аліг’еры[d] і Антонія Аліг’еры[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, палітык |
Гады творчасьці | з 1292 |
Жанр | паэма, верш |
Мова | італьянская мова[5][6] і лацінская мова[7][2] |
Дантэ зрабіў вялікі ўнёсак у разьвіцьцё італьянскай літаратурнай мовы. Лічыцца першым вялікім паэтам, які пісаў па-італьянску, таму атрымаў мянушку «найвышэйшы паэт» (італ. «il sommo poeta»), а таксама «вястун» («il vate»). За ўзьняцьце італьянскай мовы з узроўню «вульгарнай» («простай») яго называюць таксама бацькам італьянскай мовы.
Ягоны галоўны твор, «Боская камэдыя» — найвялікшая паэма ў італьянскай літаратуры. Творчасьць Дантэ зрабіла вялікі ўплыў на разьвіцьцё літаратуры. Яго творы перакладзеныя на шматлікія мовы сьвету. На беларускую мову іх перакладалі Язэп Семяжон, Алег Мінкін, Лявон Баршчэўскі, Уладзімер Скарынкін.