![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0a/Lwow-panorama-m.jpg/640px-Lwow-panorama-m.jpg&w=640&q=50)
Гістарычны цэнтар Львова
палітычны, эканамічны й культурны цэнтар Львова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Анса́мбль гістары́чнага цэ́нтру Льво́ва або Старо́е ме́ста (па-ўкраінску: Ансамбль історичного центру Львова, Старе місто) — першы раён Львова, дзе было заснаванае места, якім яно доўгі час абмяжоўвалася, і адкуль разьвівалася; палітычны, эканамічны й культурны цэнтар Львова. Найбольш старажытная частка Старога места занесеная ў сьпіс Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО.
Хуткія факты Львоў — ансамбль гістарычнага цэнтру, L'viv — the Ensemble of the Historic Centre* ...
Львоў — ансамбль гістарычнага цэнтру | |
---|---|
L'viv — the Ensemble of the Historic Centre* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
![]() | |
Панарама старога места | |
Краіна | Украіна |
Тып | культурны |
Крытэры | ІІ, V |
Спасылка | 865 |
Рэгіён** | Эўропа й Паўночная Амэрыка |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1998 (22 сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Закрыць
Адзінага меркаваньня адносна вызначэньня межаў цэнтру Львова не існуе. Пераважна Цэнтрам Львова называюць мясцовасьць у катлавіне, абмежаванай пагоркамі.