From Wikipedia, the free encyclopedia
Гімн Расейскай Фэдэрацыі — адзін з галоўных дзяржаўных сымбаляў Расеі, нараўне са сьцягам і гербам.
Гімн РФ напісаны Сяргеем Міхалковым і Габрыэлем Эль-Рэгістан на музыку Аляксандра Аляксандрава. Прыняты ў 2000 годзе. у выкананьні хору
Гімн на музыку Аляксандрава быў прыняты законам «Аб Дзяржаўным гімне Расейскай Фэдэрацыі» ад 8 сьнежня 2000 (ухвалены Радай Фэдэрацыі 20 сьнежня 2000). За прыняцьце гэтага закону прагаласавала 377 дэпутатаў Дзярждумы (83,8 %), супраць — 53 дэпутаты (11,8 %). Пры гэтым вынікі пайменнага галасаваньня[1] паказваюць, што гімн карыстаўся падтрымкай фракцый КПРФ, «Адзінства», «Айчына — Уся Расея», ЛДПР, дэпутацкіх груп «Народны дэпутат», «Рэгіёны Расеі», Аграпрамысловай дэпутацкай групай. Супраць яго выступалі дэмакратычныя фракцыі — СПС і «Яблака».
Падчас абмеркаваньняў закона некаторая колькасьць жыхароў Расеі выступілі супраць яго. Асноўным аргумэнтам крытыкі гімну было яго падабенства з гімнам СССР, прынятым пры Сталіне.
Мы выяўляем катэгарычны пратэст супраць (…) прыняцьця сталінскага гімну, на якім ляжыць нязмыўную пляму крыві дзясяткаў мільёнаў грамадзян нашай краіны. | ||
—Рыгор Яўлінскі |
Грамадзтва «Мемарыял» і Маскоўская Хельсінкская група ў сваёй сумеснай заяве[2] пісалі, у прыватнасьці:
Гімн СССР абсалютна адпавядаў духу сталінскай імпэрыі, пабудаванай на костках мільёнаў людзей. І адраджэньне камуністычнага гімну сёньня — гэта ня проста нуда па тых часах. Кожнаму вольна шкадаваць або не шкадаваць аб канцы савецкай эпохі; але настальгія, якая ўвасобілася ў дзяржаўны гімн — гэта ўжо не настальгія. Гэта спроба пакласьці аджылыя стэрэатыпы ў аснову новай дзяржаўнай палітыкі. Гэта — крок да рэваншу.
За дзень да галасаваньня ў Дзярждуме быў апублікаваны заклік[3] рэдактараў шэрагу вядомых у вузкіх кругах гуманітарных часопісаў, у якім гаварылася:
Для нас чырвоны сьцяг і музыка Аляксандрава адназначна сымбалізуюць выродлівую савецкую эпоху і гэтак жа адназначна паказваюць на той вэктар разьвіцьця нашай краіны, які вы выбіраеце. Мы ніколі не пагодзімся з гэтым выбарам.
Прадстаўнікі расейскай дыяспары за мяжой (каля 100 чалавек) таксама накіравалі ў адрас прэзыдэнта РФ Пуціна зварот[4] з крытыкай гімну:
Мы лічым, што савецкі рэжым ніякай выявай ня можа атаясамляцца ні з расейскай нацыяй, ні з Расейскай Дзяржавай. Савецкі рэжым, які ня вёў сваю спадчыну ад гістарычнай Расеі, ня толькі правёў ганеньні на праваслаўную веру [РПЦ Масквы] і ўчыніў генацыд над расейскім народам, але таксама разьвіваў і падтрымліваў расейскафобскі сэпаратызм сярод так званых «рэспублік вольных», стала зьневажаючы асобу расейскай нацыі. Жаласныя наступствы гэтых злачынстваў перад усімі народамі Расеі ясна адчуваюцца сёньня. Выкарыстаньне мэлёдыі гімна СССР для Расейскага нацыянальнага гімнй — «народнай малітвы» — будзе выклікаць агіду ў шматлікіх расейцаў ня толькі ў Замежжы, але і на Радзіме, бо будзе падкрэсліваць, што сучасны Расейскі ўрад лічыць сябе пераемнікам савецкага рэжыму замест гістарычнай Расеі.
Уладзімер Шэхаў зьвяртаўся ў Канстытуцыйны Суд РФ з пазовай[5] аб прызнаньні гімну супярэчным Канстытуцыі РФ, прычым падставай для падачы пазовы было сьцьвярджэньне аб недапушчальнасьці выкарыстаньня слова «Бог» у тэксце гімну.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.