![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/03/Hylobates_lar_-_Kaeng_Krachan_WB.jpg/640px-Hylobates_lar_-_Kaeng_Krachan_WB.jpg&w=640&q=50)
Гібонавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гібонавыя (Hylobatidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 4 сучасныя роды і 20 відаў[1]. Насяляюць трапічныя і субтрапічныя тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Азіі, у тым ліку на Суматры, Барнэа, Яве і іншых астравах. Асяроддзем іх пражываньня з’яўляюцца густыя лясы. Выкапныя рэшткі вядомыя ад міяцэну паўднёва-ўсходняй Азіі[2][3].
Гібонавыя | |
![]() Hylobates lar — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Прыматы (Primates) |
Падатрад | Haplorhini |
Інфраатрад | Simiiformes |
Сямейства | Гібонавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Hylobatidae Gray, 1870 | |
Арэал | |
![]() | |
Гібонавыя — сярэдніх памераў прыматы з вагой ад 3.9 да 12.7 кілаграма. Хвост адсутнічае. Перадплечча надзвычай доўгія, а пярэднія і заднія ступні доўгія і тонкія. Шэрсьць гэтых малпаў звычайна чорная, шэрая або карычняватая, часта з белымі меткамі на руках, ступнях і вобласьці твару. Прысутнічаюць седалищные мазалі. Некаторыя віды маюць павялічаны горлавы мяшок. Лыч кароткі. Яны належаць да парватрада вузканосых малпаў і іх ноздры знаходзяцца блізка адзін да аднаго. Зубная формула: 2/2, 1/1, 2/2, 3/3 = 32[2][3].
Гібонавыя — манагамныя, жывуць невялікімі сямейнымі атрадамі, як правіла, з 2–6 роднасных асобін. Гэтыя групы тэрытарыяльныя. Яны ў першую чаргу вэгетарыянцы, сілкуюцца інжырам і іншымі пладамі, лісьцем і парасткамі. Гібоны скачуць з галіны на галіну, часам за адзін раз пераадольваючы больш за 9 м. Актыўныя днём[2][3].