Гэнры Форд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэ́нры Форд (па-ангельску: Henry Ford; 30 ліпеня 1863 году, Грынфілд, Мічыган, ЗША — 7 красавіка 1947 году, Дэтройт, ЗША) — амэрыканскі прамысловец і бізнэсовы магнат, які заснаваў у 1906 годзе аўтамабільную кампанію «Ford Motor Company» у горадзе Дэтройце. Стаўся піянэрам у галіне масавай вытворчасьці і распрацоўкі зборачнай тэхнікі.
Гэнры Форд | |
Henry Ford | |
Гэнры Форд у 1919 годзе | |
Род дзейнасьці | аўтамабільная прамысловасьць |
---|---|
Дата нараджэньня | 30 ліпеня 1863 |
Месца нараджэньня | Грынфілд, Мічыган, ЗША |
Дата сьмерці | 7 красавіка 1947 (83 гады) |
Месца сьмерці | Дэтройт, ЗША |
Прычына сьмерці | кровазьліцьцё ў мозаг[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | прадпрымальнік, вынаходнік, пісьменьнік, палітык, аўтагоначнік, журналіст, прамысловец, прамысловы магнат |
Бацька | Ўільям Форд[d] |
Маці | Мэры О’Гэрн[d][2] |
Дзеці | Эдсэл Форд[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Не зважаючы на тое, што Форд ня вынайшаў аўтамабіль і канвэер[3], але ён распрацаваў і вырабіў першы аўтамабіль, які шматлікія амэрыканцы сярэдняй клясы маглі сабе дазволіць. Робячы гэта, Форд ператварыў аўтамабіль з дарагой цацкі заможных людзей у практычную прыладу шырокага кола насельніцтва, што моцна паўплывала на сусьветную гісторыю XX стагодзьдзя. Ягоны аўтамабіль Model T зрабіў сапраўдную рэвалюцыю ў галіне транспарту і амэрыканскай прамысловасьці. Як уладальнік кампаніі Ford Motor Company, ён стаў адным з самых заможных і самых вядомых людзей у сьвеце. Імём Форда нараклі гэтак званы фардызм, які апісвае масавую вытворчасьць таннага тавару ў спалучэньні з высокімі заробкамі працаўнікоў. Форд меў глябальнае бачаньне, а спажывецкасьць лічыў ключом да міру. Ягоная інтэнсіўная прыхільнасьць да сыстэматычнага зьніжэньня выдаткаў прывяла да шматлікіх тэхнічных і дзелавых інавацыяў, як то вынаходзтва сыстэмы франшызы, якія прадастаўлялі дылерскія офісы па ўсёй тэрыторыі Паўночнай Амэрыкі і ў буйных гарадох шасьці кантынэнтаў. Форд пакінуў вялікую частку свайго велізарнага багацьця адмысловаму фонду і запясьпечыў поўны кантроль кампаніі сваёй сям’ёй.
Форд быў таксама шырока вядомы сваім пацыфізмам у першыя гады Першай сусьветнай вайны, але таксама ён спрыяў прапагандзе антысэмітычнага зьместу, якая, паводле некаторых меркаваньняў, паўплывала на разьвіцьцё ідэяў нацызму.