Прывітаньне ад імя адміністрацыі беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.
Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі і вікіпэдысткамі. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсьці на старонцы Вікіпэдыя:Суполка.
Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды карыстайцеся радком Кароткае апісаньне зьменаў. Інакш вельмі цяжка з гісторыі разумець, што і дзеля чаго зьмянялася. І, калі гэта магчыма, часьцей карыстайцеся кнопкай Праглядзець.
У размовах і абмеркаваньнях заўсёды карыстайцеся подпісам, які ставіцца з дапамогай камбінацыі ~~~~, ці кнопкі Ваш подпіс і момант часу над акном рэдагаваньня.
EugeneZelenko 14:55, 01.04.2006 (UTC)
Калі гэтую выяву зрабілі Вы, Вам не шкада распаўсюджваць яе пад вольнымі ліцэнзіямі і Вы можаце зрабіць SVG вэрсію — было бы цудоўна загрузіць выяву ў Commons, дзе яна будзе даступная для ўсіх Вікіпэдый. --EugeneZelenko 13:35, 24.05.2006 (UTC)
- Не, гэтую выяву зрабіў ня я, я знайшоў яе на нейкім белгародскім сайце, там сярод мясцовай геральдыкі былі гербы іншых краін, у тым ліку й Беларусі. Проста я вырашыў спампаваць яго адтуль і захаваць на сваім сайце, бо ня ўпэўнены, што ён на тым сайце захаваецца. -- Belamp 20:36, 29.05.2006 (UTC)
- Хоць аўтарскія правы на гэтую выяву мне не вядомыя, я перерабіў-такі яе ў фармат SVG - Герб Беларусі ў фармаце SVG. Калі ня знойдзеце аўтара - я лічу, што гэтая выява мусіць належаць беларускай нацыі, а не выключна таму, хто яе накрэсьліў у Корале. -- Belamp 10:11, 09.06.2006 (UTC)
- Цяжка сказаць. З аднаго боку гэту выяву можа намаляваць кожны, з іншага — канвэртацыя з аднаго фармату ў іншы творчасьцю не зьяўляецца.
- На мой погляд, лепей за ўсё вэктарызаваць выяву з грошаў 1992 году (commons:Category:Belarusian bills, 1992). Выявы на банкнотах не ахоўваюцца аўтарскімі правамі (артыкул 8). Ці іншую выяву, якая дакладна зьяўляецца грамадзкай уласнасьцю.
- EugeneZelenko 13:20, 09.06.2006 (UTC)
Калі ласка, не стварайце перанакіраваньняў на неіснуючыя артыкулы. --EugeneZelenko 18:50, 24.06.2006 (UTC)
- Я зараз пішу гэты артыкул; спадзяюся зрабіць накід да паловы адзінаццатага
- Нешта зрабіў, працягну заўтра. Дарэчы, як зрабіць спасылку на артыкул з другой вікіпэдыі? Нешта [[en:Eigenvector|eigenvector]] не працуе... -- Belamp 19:35, 24.06.2006 (UTC)
- Гэтак робяцца спасылкі на артыкулы на іншых мовах. Калі Вам трэба зрабіць спасылку непасрэдна ў тэксьце — то робіцца падобным чынам: [[:en:Eigenvector|eigenvector]]. --EugeneZelenko 19:39, 24.06.2006 (UTC)
- Дзякуй, я знайшоў ужо :) -- Belamp 19:43, 24.06.2006 (UTC)
- Дарэчы, лепш няісны -- Belamp 09:03, 25.06.2006 (UTC)
Калі ласка, прачытайце правілы суіснаваньня правапісаў у Вікіпэдыя:Правапіс. Калі ласка, прыміце ўдзел у абмеркаваньні новай рэдакцыі. --EugeneZelenko 13:56, 25.06.2006 (UTC)
- Чаму зьмена правапісу названая "неабгрунтанванай"? Аўтар гэтых артыкулаў напісаў іх вельмі неахайна, да таго ж афіцыйнам правапісам, я ж зьбіраюся зрабіць шэраг артыкулаў на матэматычныя тэмы (лінейная альгебра), на мой погляд, будзе зусім не лягічна выглядаць, калі ў маім артыкуле будзе напісана вэктар, а па гэтай спасылцы будзе вектар; аналягічна з нуль-вэктарам, уваходжаньнем і г.д. Да таго ж, гэтыя артыкулы амаль што не краналіся аўтарамі (некаторыя зь іх увогуле ананімныя). Ну і апошняе - я не разумею, вы ж ёсьць прыхільнікам клясычнага правапісу, але "змагаецеся" за афіцыйны? Можа, лепей вярнуць артыкулы да маёй рэдакцыі? -- Bełamp 17:01, 25.06.2006 (UTC)
- Правілы ёсьць правілы, пакуль яны такія на жаль. Дарэчы, EugeneZelenko, чаму б не пачаць галасаваньне аб новым варыянце? Ён дазволіць пазьбегнуць падобных выпадкаў. А калі і існуючыя правілы, ды ананімна напісаны артыкул - каму накіроўваць запыт на зьмены? --MaximLitvin 17:22, 25.06.2006 (UTC)
- Я мог бы зразумець, калі бы Вы пашырылі артыкулы. Але на жаль, зьмяніўся толькі правапіс.
- Я зьяўляюся прыхільнікам да поглядаў іншых і супраць вайны за «адзіны правільны правапіс».
- EugeneZelenko 18:35, 25.06.2006 (UTC)
- Пакуль што так, "зьмяніўся толькі правапіс", зьмест будзе зьмяняцца потым, калі я скончу артыкул пра ўласныя лікі, вэктары й прасторы. Да таго ж, як я ўжо казаў, гэтыя артыкулы былі напісаны неахайна й не рэдагаваліся са студзеня. Таму я лічу, што зьмяніць іх мае сэнс. -- Bełamp 19:15, 25.06.2006 (UTC)
Сп. Андрэй. У вас вельмі сюрэалістычнае ўяўленне як пра тое, што такое правапіс, так і пра тое, якою была наша гісторыя. Але штосьці тлумачыць камусьці, хто пад сур'ёзнымі пытаннямі падпісваецца мянушкай, не дужа прыемна.
- Я падпісваюся мянушкаю, толькі з прычыны цяперашніх палітычных абставінаў у Беларусі; да таго ж, калі я першы раз зарэгістраваўся ў беларускай Вікіпэдыі я зьбіраўся напісаць толькі адзін артыкул, які, на маю думку, там мусіў быць. -- Bełamp 07:54, 28.06.2006 (UTC)
- Калі вы каму спатрэбіцеся, знойдуць вас і пад мянушкай. І без мянушкі. І знаходзяць. Урэшце, ці думаеце, што так вы (мы) ўжо патрэбныя з усёю гэтай пісанінай, каб вось так быццам бы хавацца? А вось што лазіць уся гэта "тусоўка" "клясычных" поўным складам па сеціве ды сваімі паводзінамі адстрашвае людзей ад беларушчыны -- дык за гэта "органы" і прыплочвалі б, пэўна -- а дзе-каму дык і прыплочваюць.
- А як чалавек чалавеку, то плявузгаць (застарэлы прасаўковы кансэрватар??) з-пад маскі, быццам, няхораша? Дый, сказаўшы праўду, дурнавата (з вашага боку) атрымваецца казаць вось так, толькі таму, што не падабаецца мая пазіцыя? Мо, назваць вас новымі хунвэйбінамі -- добра будзе? Нарэшце, і ведамі, сказаўшы праўду, вы не асляпляеце, каб станавіцца ў такую позу -- выпраўляльніка?
- Вось вы ў нас малады і прагрэсіўны? Уяўленне пра ўсё ў вас адэкватнае, і правадыроў няма? То чаму тады выяўляеце веданне толькі адной -- неверагодна вылегчанай і выкручанай -- версіі, паводле Нашай нівы і pravapis.org? Напісалі вы два абзацы, і адразу відаць, што вашыя веды пра Беларускую акадэмічную канферэнцыю 1926, пра гісторыю стварэння правапісу, пра тое, што з сябе наогул з'яўляюць правапіс і правілы маўлення жывой мовы, -- нават не так, што няпоўныя, а наогул адсутныя. Або вы вельмі ўдала самі ад сябе хаваеце праўду, як у 1984.
- Тое, як старанна вашы (добра, няхай будзе -- з вашага боку) ідэолагі ("Спадчына" за 1991 і за 1995 -- папяровая, то, вядома, не чыталі?) абыходзяць усе цяжкія месцы свае дактрыны -- ні на якія думкі не наводзіць? Ці тое, якія вялізарныя псіхалагічныя комплексы хаваюцца за нявіннымі на першы пагляд тэзісамі пра "прыгожасць" ці "сапраўднасць"? Ці гэтага не заўважаеце? Ці "усёй душою хочаце бачыць менавіта пяць пальцаў"?
- Так што, яшчэ раз кажу -- маскі далоў, і тады можам пагутарыць пра гэта больш сур'ёзна, а не, дык і "самаадукоўвайцеся" далей. Чулі, як Дынька кажа пра ліцэй -- галоўнае ў ліцэі не веды, галоўнае -- разняволенасць і свабоднасць! (ад таго, што не падабаецца Дыньку, натуральна) ----Yury Tarasievich 09:04, 28.06.2006 (UTC)
Пачытайце лепей англійскі тэкст "Беларуская мова" (няскончаны) і "Беларускі лацінскі алфавіт". Таксама прыгледзьцеся да метадаў дзеяння вашых ідэалагічных правадыроў. Магчыма, вам падасца штосьці дзіўным або нелагічным, тады вы гэта абдумайце. І старайцеся браць веды не толькі там, дзе лёгка і прыемна.
- Уяўленьне пра нашу гісторыю й правапіс у мяне зусім не сюрэалістычнае. А ідэалягічных правадыроў у мяне няма. А ў дзеяннях сп. Вячоркі і іншых з тое працоўнае групы я ня бачу нічога нелягічнага (акрамя, мабыць, падыходу да найменьняў хімічных элемэнтаў, ды й то, гэта магчыма з прычыны такога навязваньня ўладамі нам рускамоўнасьці). Да таго ж, да Вас пытаньне: Вы ніколі ня чулі, як людзі чытаюць па-беларуску [зjаўл'ацца], [см'аjацца], [сн'эґ]? А я чуў. І сам калісьці так казаў. І мне гэта не падабаецца. Бо наркамаўка не адлюстроўвае адменаў беларускага маўленьня, і маладыя людзі, якія вывучаюць беларускую мову, вымушаныя вучыць дзесяткі правілаў, якія паказваюць, як правільна чытаць гэтыя словы. А правілы (у такое колькасьці) запомніць цяжка, калі магчыма ўвогуле. І пачынаюць яны чытаць "як пішацца". Няўжо гэта Вам падабаецца? Няўжо будзе горш, калі адмены беларускага вымаўленьня замацаваныя на пісьме? Такім чынам кожны, што слова напіша хоць адзін раз будзе ведаць, як правільна яго вымаўляць. А гэтыя "міфы", "арфаграфіі" і іншая лухта афіцыйнага правапісу? А "метро", якое ў аўтобусах чытаюць як [м'атро]? Ці ж гэта добра? Навошта змагацца за тое, што ўзьнікла, каб быць супраць беларусчыны, існавала дзеля таго ж, з тым жа й памрэ?
- Пачытайце хоць таго ж Паўла Сьцяцо (хоць ён і піша "афіцыйным" правапісам). Пачытайце, як Советы зьдзекаваліся з беларускае мовы, прымушаючы яе ўжываць неўласьцівыя ёй моўныя сродкі.
Але ж, на маю думку, Вас ужо ня выправіш. Вы ёсьць застарэлым прасаўковым кансэрватарам, які толькі й можа, што змагацца за свой "савок". -- Bełamp 07:54, 28.06.2006 (UTC)
Зараз пра "Інструкцыю...". Дзякуй за вікіфікацыю. Але, калі ласка, пакіньце ў спакоі "афармленьне", г.зн. перастаньце перастаўляць апострафы і падобнае. Гэта пераказ галоўных пунктаў афіцыйнага дакументу і перадача ўзорнай табліцы з яго ж, калі да таго на сваёй пляцоўцы выгляду дакументу не перакруціў Леванеўскі. Пакуль што не пацверджана. Ці вы маеце той нумар рэестру? Тады спраўдзіце і толькі тады папраўляйце, даючы спасылку. Калі не, то пачакайце, калі ласка, пакуль гэта зробіць нехта яшчэ. ---Yury Tarasievich 19:23, 27.06.2006 (UTC)
- Я не перастаўляў апострафы, я толькі выправіў няправільна набраныя літары Č, Š і пад. Так што няма сэнсу выпраўляць іх зноў. -- Bełamp 07:54, 28.06.2006 (UTC)
- Апострафы наўмысна былі запісаны некамбінаваныя адваротныя, пакуль не вядома якія і дзе канкрэтна трэба, бо Леванеўскі -- не крыніца, а pravo.by не мае рэестру за 2001-ы год. Літары з птушачкамі былі ўзятыя з адпаведнага блоку -- што цалкам дапушчальна. То што вы там "выправілі"? ---Yury Tarasievich 09:04, 28.06.2006 (UTC)
Вялікі дзякуй за паляпшэньне гэтага разьдзелу! Калі ў Вас будзе час і жаданьне, калі ласка, стварыце не хапаючыя шаблёны для Удзельнік:Dan і Удзельнік:Piatrok. У мяне ніяк рукі ня дойдуць :-). Яшчэ раз дзякуй! --EugeneZelenko 13:42, 9.жніўня.2006 (UTC)
- Няма за што :) -- Bełamp 14:38, 9.жніўня.2006 (UTC)
- Адзіная заўвага. У нас мае сэнс толькі Шаблён:User be-0. --EugeneZelenko 15:04, 9.жніўня.2006 (UTC)
- Ну, можа каму спатрэбіцца :) -- Bełamp 15:07, 9.жніўня.2006 (UTC)
- У гэтым выпадку Бабілёнская вежа будзе адлюстроўваць думку «я ведаю, што нічога ня ведаю» :-) --EugeneZelenko 15:27, 9.жніўня.2006 (UTC)
Невялічкая заўвага аднаму з самых крыклівых наконт Нью-Йорк: Перад тым як выпраўляць і разрываць на сабе кашулю, азнаёмцеся з тым што спецыяльна для Вас Вячорка напісаў. Там нават 40 старонак зместу няма - не так і шмат, каб дасканала вывучыць. Старонка 8, пазначана вялікімі літарамі для Belampа --Alexander Gouk 03:39, 18.жніўня.2006 (UTC)
На мой погляд, найбольш канструктыўна будзе абгрунтаваць Вашу пазыцыю ў абмеркаваньні артыкула чымсьці проста вяртаць папярэднюю вэрсію. --EugeneZelenko 14:45, 22.жніўня.2006 (UTC)
Вы, паважаны Belamb, знаходзіецеся не на форуме Беларускага Народнага Фронту, а ў Вікіпедэі, таму фразы кшалту "І не сорамна вам пра гэтага нягодніка пісаць?" вызываюць толькі здзіўленне. Тое, што ен вам не падабаецца - гэта вашая праблема. Пакажыце, дзе я напісаў хлусню. Паспяхова ен падаўляў паўстанне, вельмі паспяхова. Таму як поўнае падаўленне паўстання з усяго толькі 128 пакаранымі смерцю - гэта вялікі поспех - параўнайце з падаўленнем англічанамі паўстання ў Індыі, калі паўстанцаў прывязвалі да жэрлаў пушак і стралялі, ці з англа-бурскай вайной, калі арганізоўвалі канцлягеры для мірных жыхароў, цы з іншымі паўстаннямі ў свеце.
Далей. Вы ўвесь час выдаляеце згадванне аб тым, што кінжальшчыкі тэрарызавалі мірнае беларускае насельніцтва, якое не далучылшася да поўстання. Вы ня лічыце праўдай гэты гістарычны факт, ці падобна страўсу хаваеце галаву ў пясок і не жадаеце слухаць непрыемныя для вас факты. А ў любым прыстойным падручніку гісторыі напісана, што большая частка беларускіх сялян паўстанне не падтрымала. І жэртвамі гэтых польскіх банд стала больш 1000 беларусаў (параўнайце з 128 пакаранымі "жорсткім забойцам"). Так што можа і Ваш прапрапрадзядуля быў жэртвай кінжальшчыкаў.
Яшчэ вы мэтанакіравана выдаляеце слова "польскі", быццам бы палякі там наогул не пры чым.
Магу поўнасцю абгрунтаваць кожнае напісанае мной слова. Цярпенне ў мяне добрае, часцяком студэнтам па 10 разоў тлумачу адно і тое ж. Абвык ужо. А вам раю не займацца глупствам.--Alexander Amelchenko 06:56, 23.жніўня.2006 (UTC)
Вялікі дзякуй за стварэньне шаблёны!
Дарэчы службовых шаблёнаў ужо даволі шмат, і варта іх саміх уключыць у катэгорыя (з noinclude) Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Службовыя альбо Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Падтрымка (ці лепшая назва)?
EugeneZelenko 13:52, 20.верасьня.2006 (UTC)
Не кожны (прышаблонены) артыкул мае адпаведную старонку на віківідах: Канюшына лугавая, Чына лугавая і г. д. Часка спасылак вядзе ў нірвану --Alexander Gouk 14:17, 15 кастрычніка 2006 (UTC)
- Ну, можа гэта ня так прынцыпова. Але ж усё ж такі дадаў праверку. --Bełamp 14:22, 15 кастрычніка 2006 (UTC)
- Мо й не, таму што пасля праверкі спасылка знікла ва ўсіх артыкулах :) --Alexander Gouk 14:25, 15 кастрычніка 2006 (UTC)
- Ужо вярнуў. Ня ведаю, што я рабіў ня так, але нічога не працуе :) Таму пакуль што вярнуў. --Bełamp 14:32, 15 кастрычніка 2006 (UTC)
- Мабыць праверка працуе толькі лякальна. Можа проста дадаць парамэтар Старонка ў ВікіВідах, па якому паказваць (не пусты) альбо не паказваць (пусты) спасылку? Назву лепей пісаць цалкам, бо ёсьць і сынонімы. --EugeneZelenko 15:36, 15 кастрычніка 2006 (UTC)
- Вось тут сказана, што зь інтэрвікі працаваць і ня будзе :( А наконт парамэтру – ня ведаю, ці сапраўды так гэта важна. Хацелася б, каб аўтаматычна ўсё было :) Вось нават з тымі лацінскімі назвамі не атрымалася – прыйшлося ўласна выпраўляць, бо гэтае пашырэньне парсэру шчэ не ўсталявалі на сэрвэрах Вікімэдыі. --Bełamp 21:52, 15 кастрычніка 2006 (UTC)
Ваша праўка () з'яўляецца вандалізмам, бо ў Вікіпедыю нельга дадаваць рэкламу (а тым больш, агітацыйную). Калі я яшчэ раз заўважу падобныя да гэтых дзеянні ў Вікіпедыі, я запатрабую ў адміна Вашую блакіроўку. Дзяку за ўвагу! -- 82.209.209.253 20:54, 6 лістапада 2006 (UTC) // 82.209.xx.xx 14:19, 7 лістапада 2006 (UTC)
Калі ласка, не рэдагуйце асабістых старонак, калі яны не былі зьменены ананімна.
Я парэкамэндаваў гэтаму ўдзельніку зьмяніць мянушку на меней падобную на IP адрас, каб пазьбегнуць падобных праблем у будучыні.
EugeneZelenko 14:54, 7 лістапада 2006 (UTC)
На мой погляд, Вы можаце быць вельмі добрым адміністратарам. Калі ласка, прапануйце сваю кандыдатуру. --EugeneZelenko 17:21, 3 лютага 2007 (UTC)
- Шчыра кажучы, нават ня ведаю, што і сказаць :) Я ня ўпэўнены, што адпавядаю ўсім патрабаваньням. І ўвогуле, ці можна даведацца, якія на мяне будуць накладацца абавязкі? --Bełamp 17:09, 4 лютага 2007 (UTC)
- Цяжка казаць пра абавязкі... Пажадана сачыць за апошнімі зьменамі і рабіць «ня вельмі цікавую» работу: катэгарызацыя, вікіфікацыя, interwikis, выдаляць вандалізм, перанакіраваньні з відавочымі памылкамі і г.д. Канешне, на гэта патрэбны час... --EugeneZelenko 17:25, 4 лютага 2007 (UTC)
- Можна паспрабаваць... Калі час будзе, зразумела. Тым больш, што я й так часам гэтай працай займаюся, а артыкулы пісаць неяк часу не застаецца амаль :) --Bełamp 20:57, 4 лютага 2007 (UTC)
- P.S. Успомніў – а калі адбудзецца-такі пераход на адзіны (wp-commons-meta-...) рахунак? А то ўжо хутка паўгода будзе... --Bełamp 20:57, 4 лютага 2007 (UTC)
- У плянах адзіны рахунак павінен быць да красавіка, але хто ж яго ведае :-) Пэрыядычны лісты на гэтую тэму зьяўляюцца на http://lists.wikimedia.org/mailman/listinfo/wikitech-l. --EugeneZelenko 15:48, 5 лютага 2007 (UTC)
А навошты вы змясцілі ў артыкул пра Суворава выяву Касцюшкі. Ці патрэбная яна там? Непасрэдна с Касцюшкай Сувораў не сутыкаўся: яго паланіў Фрэзэн. З такой логікай можна выявы усіх каралёў/султанаў/ваеначальнікаў і т.п. змяшчаць, з вайскамі якіх Сувораў ваяваў. Ды й навогул, трохі часу пачакаю і змяшчу ў артыкул пра Касцюшку выяву Суворава? Добра?--86.57.138.71 08:44, 14 лютага 2007 (UTC)
- А навошта ўвогуле ў беларускай Вікіпэдыі артыкул пра Суворава, напісаны ў такім прарасейскім тоне? Тое самае і з Мураўёвым. "Пасьпяхова змагаўся з паўстанцамі". Нават у расейскай Вікіпэдыі такога няма. А наконт выявы Касьцюшкі – можаце выдаліць, але мне падаецца, што горшай нікому ад яе там ня будзе, тым больш, што яна ў падзеле, які прысьвечаны паўстаньню Касьцюшкі. --Bełamp 19:46, 14 лютага 2007 (UTC)
- FWIW: хто не баіцца гістарычнай праўды, той чытае "Гісторыю..." Доўнара, ч.15, раздзелы 5 і 6. Yury Tarasievich 07:40, 20 лютага 2007 (UTC)
Беламп, а ест здесь шаблон:welcome или википедысты просто копируют свои привитания? Не видел такого в списке шаблонов? Bocianski 21:49, 15 лютага 2007 (UTC)
- Не, такога шаблёну няма. Я сабе ў Firefox усталяваў Wikipedia extension (ён у новы Firefox не паставіцца, калі не падкруціць вэрсію пры дапамозе MR Tech Local Install), а там ёсьць функцыя "user templates". Туды й забіў гэты тэкст, бо мне так прасьцей :) --Bełamp 23:28, 15 лютага 2007 (UTC)
- Яшчэ MaximLitvin падрыхтоўваў Удзельнік:MaximLitvin/Шаблён:Вітаем (афармленьне па прыкладу commons:Template:Welcome). Трэба было бы яшчэ раз прагледзіць і можна было бы выкарыстоўваць. --EugeneZelenko 15:06, 16 лютага 2007 (UTC)
Праўкі ў артыкуле Х'юстан пайшлі не ў той бок. Замест пераносу артыкула была зроблена замена нарматыўнага правапісу (гл. Вікіпэдыя:Правапіс). Гэта невялікі накід, але справа не ў гэтым. --Alexander Gouk 20:37, 3 сакавіка 2007 (UTC)
- А ці гэта так прынцыпова? Я вельмі рэдка раблю зьмены правапісу, калі магчыма пакідаю існы. --Bełamp 10:43, 4 сакавіка 2007 (UTC)
- Калі гэта не прынцыпова, лепей будзе заўсёды пакідаць існы. --EugeneZelenko 15:38, 4 сакавіка 2007 (UTC)
Для вітаньня карыстальнікаў ужо існуе адпаведны шаблён: {{Вітаем}}; ці з парамэтрам для незарэгістраваных карыстальнікаў: {{Вітаем|зарэгіструйцеся}} --Red_Winged_Duck 14:34, 23 красавіка 2007 (UTC)
- Ды ведаю я пра гэты шаблён. Проста нейкі "нежывы" ён. Мне просты тэкст без усялякіх упрыгожваньняў больш падабаецца :) --Bełamp 19:40, 23 красавіка 2007 (UTC)
- Шаблён пры гэтым зьяўляецца больш інфарматыўным і пры нейкай зьмене ў ім, адпаведныя зьмены будуць унесеныя адразу на ўсе старонкі, што немагчыма пры капіяваньні простага тэксту. --Red_Winged_Duck 11:33, 24 красавіка 2007 (UTC)
Вялікі дзякуй за ўпарадкаваньне Катэгорыя:Вікіпэдыйцы паводле мовы!
Калі Вы гэта рабілі з дапамогай AWB альбо pywikipedia і плянуеце займацца гэтым далей, то варта стварыць асобны рахунак і запытаць дадаць яму статус робата, каб хаваць унёсак у апошніх зьменах па змоўчваньні.
EugeneZelenko 14:08, 13 чэрвеня 2007 (UTC)
- Карыстаўся pywikipedia. Можа й далей буду займацца. Рахунак стварыў, зараз дадам запыт. --Bełamp 19:24, 14 чэрвеня 2007 (UTC)
Вялікі дзякуй за ўпарадкаваньне афармленьня!
Калі будзе магчымасьць і жаданьне, прапаную наступныя задачы:
Невялічкае пажаданьне: для робата, які робіць замены, пажадана ў кароткім апісаньні зьменаў пазначаць пачатковы тэкст і замену.
EugeneZelenko 14:15, 21 чэрвеня 2007 (UTC)
- Вось яшчэ падумалася... Варта перайменаваць Катэгорыя:Боты ў Катэгорыя:Вікіпэдыя:Робаты. --EugeneZelenko 14:07, 27 чэрвеня 2007 (UTC)
- Usunąłem, ale dobrze gdybyś wiedział, że przed wstawieniem szablonu "Выдаліць" trzeba jeszcze obejrzeć "Адкуль спасылаюцца на старонку" - i poprawić linki. To taka rada :) Bocianski 10:01, 29 чэрвеня 2007 (UTC)
- У Катэгорыя:Сьвет "Ведзьмара" выкарыстоўваюцца двукосьсі, варта перайменаваць у Катэгорыя:Сьвет Ведзьмара, Катэгорыя:Сага пра Ведзьмара альбо проста Катэгорыя:Вядзьмар (як у польскай вэрсіі). --EugeneZelenko 14:19, 30 чэрвеня 2007 (UTC)
- Шаблён:Гміна Kоньскаволя трэба замяніць на Шаблён:Гміна Коньскаволя — лацінскае К у назьве. Дзякуй. --EugeneZelenko 13:55, 2 ліпеня 2007 (UTC)
- Вялікі дзякуй за выпраўленьне. Kоньскаволя з лацінскім К яшчэ сустракаецца ў артыкулах як спасылка і тэкст (парамэтар у шаблёне). --EugeneZelenko 14:30, 2 ліпеня 2007 (UTC)
- Калі ласка, замяніце Шаблён:ІнфармацыяПраВобласьць на Шаблён:Інфармацыя пра вобласьць. --EugeneZelenko 14:13, 13 ліпеня 2007 (UTC)
- Вось яшчэ не перашкодзіла бы зрабіць сьпіс артыкулаў без спасылак на Commons (сьпіс усіх артыкулаў - сьпіс артыкулаў, якія спасылаюцца на Шаблён:Commons). Дый варта праверыць існуючыя спасылкі на існаваньне. --EugeneZelenko 14:55, 26 жніўня 2007 (UTC)
- Your bot Kobot has now botstatus at DE. --sk
- Я не бюрократ, а в польской вики нет голосования в таких случаях. Спрасил одного бюрократа, чтобы посмотрел на этот вопрос. Bocianski 07:22, 17 ліпеня 2007 (UTC)
- Done. Bocianski 07:37, 17 ліпеня 2007 (UTC)
- Flag granted - you should say "thank you!" to Bocianski :) Lajsikonik 07:38, 17 ліпеня 2007 (UTC)
Bot status granted on Belarusian WP. Yury Tarasievich 07:20, 27 ліпеня 2007 (UTC)
Прывітаньне, Belamp!
Дзякуй за загружаныя вамі ў Вікіпэдыю файлы! Нагадваем вам, што калі выкарыстаньне і распаўсюджаньне мэдыяфайла не ажыцьцяўляецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі (Creative Commons Attribution/Share-Alike), тады патрэбна абгрунтаваць неабходнасьць добрасумленнага выкарыстаньня, дадаўшы і запоўніўшы картку {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, таксама дадаўшы дакладныя зьвесткі пра аўтара, час стварэньня/публікацыі працы і крыніцу.
Калі файл не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня або калі неабходныя зьвесткі не былі дададзеныя ў 7-дзённы тэрмін, тады файл будзе выдалены.
Вялікі дзякуй! --Red_Winged_Duck 12:22, 28 красавіка 2010 (UTC)
- Вітаю. Насамрэч, я ня ўпэўнены ў тым, як трэба распаўсюджваць гэтыя файлы. З аднаго боку, я сам уласна паклаў дыск і вокладку ў сканэр. Зь іншага боку, дызайн нехта раней распрацаваў. З трэцяга боку, абодва яны выкарыстоўваюцца ў артыкуле пра адпаведны дыск. З чацьвертага боку, вокладкі іншых дыскаў ніхто пакуль не зьбіраецца выдаляць, таму я не зусім разумею, чаму гэтыя два файлы неабходна выдаліць. З пятага боку, я не так добра разьбіраюся ў ліцэнзыях, каб нешта туды напісаць. Вось пяць тэзысаў, рашэньне прымаць Вам. --Bełamp 08:08, 3 траўня 2010 (UTC)
- З часу загрузкі гэтых файлаў у нашай Вікіпэдыі былі прынятыя крытэры добрасумленнага выкарыстаньня несвабодных файлаў, таму цяпер усе новыя і раней загружаныя файлы мусяць адпавядаць ім. Файлы якія не адпавядаюць крытэрам выстаўляюцца на выдаленьне і выдаляюцца (у тым ліку і вокладкі альбомаў), калі хібы не выпраўляюцца ў адведзены тэрмін. Згодна крытэраў гэтыя файлы варта паменшыць да разрозьненьня прыкладна 300×300 піксэлаў і дадаць {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}. Прыклад можна паглядзець тут: Файл:N.R.M.-Try czarapachi.jpg. У адваротным выпадку файлы будуць выдаленыя бліжэйшым часам. --Red_Winged_Duck 16:06, 15 траўня 2010 (UTC)
- Нагадваю пра неабходнасьць абгрунтаваньня добрасумленнага выкарыстаньня для гэтых файлаў. Інакш яны будуць выдаленыя. --Red_Winged_Duck 17:18, 5 верасьня 2010 (UTC)
Добрый день,
Я заметил, что вы перевели en:Ivo Nesrovnal на английский. Я пытаюсь понять откуда там взялись многочисленные теги <br> в первой версии.
Может вы быть много раз нажали Enter? Или же они сами откуда-то взялись? --Дзядзька Лёша (гутаркі) 13:22, 9 верасьня 2015 (MSK)
- Они появились, потому как я пользовался инструментом автоматизированного перевода (Content translation). Баг-с ;) -- Bełamp (гутаркі) 00:11, 27 верасьня 2015 (MSK)
|
Запрашэньне да ўдзелу ў «Юбілейным месяцы»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў конкурсу «Юбілейны месяц» маем гонар запрасіць Вас да супрацы. |
--Удзельнік:W 17:58, 14 студзеня 2022 (UTC+3)
Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 19:43, 28 верасьня 2023 (UTC+3)