From Wikipedia, the free encyclopedia
Густаў Фрэдынг (па-швэдзку: Gustaf Fröding; 22 жніўня 1860, сядзіба Альстэр, паблізу Карльстада, Вэрмлянд, Швэцыя — 8 лютага 1911, Стакгольм) — швэдзкі паэт, публіцыст.
Густаў Фрэдынг | |
швэдз. Gustaf Fröding | |
1896 г. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 22 жніўня 1860 сядзіба Альстэр, каля Карльстаду, Вэрмлянд, Швэцыя |
Памёр | 8 лютага 1911 Стакгольм, Швэцыя |
Пахаваны | |
Бацькі | Фэрдынанд Фрэдынг[d][4] Эмілія Фрэдынг[d][5] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Пісьменьнік, паэт |
Гады творчасьці | 1891—1911 |
Мова | Швэдзкая |
Вучыўся ва Упсальскім унівэрсытэце. У зборніках "Гітара і гармонік" (1891) і "Новыя вершы" (1894) значнае месца займаюць фальклёрныя матывы і рэалістычныя замалёўкі сялянскага побыту. Для зборніка "Пырскі і аскепкі" (1896) і інш. характэрныя трагічнае сьветаадчуваньне і містычныя матывы. Паэзія Фрэдынга, зьвязаная з нэарамантызмам, аказала ўплыў на швэдзкую паэзію 20 ст. У крытычных артыкулах "Натуралізм і рамантызм" і "Пра гумар" выступіў супраць натуралізму.
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.