Гу́ны — качавы азіяцкі народ, які склаўся ў 2—4 стагодзьдзях у Прыўральлі зь цюркамоўных хуну, якія прыкачавалі з Цэнтральнай Азіі, і мясцовых вуграў і сарматаў.

Thumb
Гуны, на чале з Атылам, урываюцца ў Італію

Распачаты ў 370-х масавы рух гунаў на захад даў штуршок г. зв. Вялікаму перасяленьню народаў. Заваяваўшы аланаў Паўночнага Каўказа, гуны на чале са сваім правадыром Баламберам перайшлі Дон, разграмілі ў 375 годзе готаў у Паўночным Прычарнамор’і, падпарадкаваўшы вялікую частку остготаў і прымусіўшы вэстготаў адступіць у Фракію. У 394—395 гады гуны, прайшоўшы праз Каўказ, спустошылі Сырыю і Кападокію, затым, асадзіўшыся ў Паноніі, рабілі набегі на Ўсходнюю Рымскую імпэрыю — Бізантыю. У дачыненьні да Заходняй Рымскай імпэрыі да сяр. 5 ст. гуны выступалі хаўрусьнікамі ў барацьбе супраць германскіх плямёнаў. Падпарадкаваўшы шэраг германскіх і іншых плямёнаў, гуны ўзначалілі магутны зьвяз плямёнаў, які прадпрымаў паходы на многія краіны. Найбольшай магутнасьці гуны дасягнулі пры Атылу (434—453). Прасоўваньне гунаў на захад было спынена іх паразай у Галіі на Каталаўнскіх палях (451) ад аб’яднаных сілаў рымлян, вэстготаў і франкаў. Пасьля сьмерці Атылы (453) яго дзяржава распалася, пачаліся звады, чым скарысталіся гепіды, якія ўзначалілі паўстаньне германскіх плямёнаў супраць гунскага панаваньня. У Паноніі, у бітве на Недаа (455), гуны былі пабітыя і сышлі ў Прычарнамор’е. Спробы гунаў прабіцца на Балканскую паўвыспу ў 469 пацярпелі няўдачу. Апошнія згадкі пра гунаў у крыніцах датычаць 6 ст., калі яны ваявалі ў войску ўсходнерымскага вайскавода Нарсэса ў Італіі. Пасьля гэтага гуны як народ больш ня згадваюцца.

Літаратура

  • Otto J. Maenchen-Helfen. The World of the Huns: Studies in Their History and Culture. University of California Press, 1973. / Отто Дж. Маенхен-Гельфен. Мир гуннов. Исследования их истории и культуры. Перевод с англ. В. С. Мирзаянова. Принстон США.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.