![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/95/Pickups_Humb_2Single.jpg/640px-Pickups_Humb_2Single.jpg&w=640&q=50)
Гуказдымальнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гуказдымальнік — прылада для ператварэньня ваганьня струнаў у электрычны ток. Сыгнал са гуказдымальнікаў можа быць апрацаваны для атрыманьня розных гукавых эфэктаў і затым узмоцнены для прайграваньня праз дынамікі. Выкарыстоўваецца ў электрагітарах, бас-гітарах і паўакустычных гітарах, а таксама ў электра- і паўакустычных скрыпках.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/95/Pickups_Humb_2Single.jpg/320px-Pickups_Humb_2Single.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0e/Guitare_double_micro.jpg/640px-Guitare_double_micro.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/62/Piezoelectric_pickup1.jpg/320px-Piezoelectric_pickup1.jpg)
Ператварэньне ваганьня струн у электрычны сыгнал адбываецца наступным чынам: струна вагаецца ў поле, ствараемым сталым магнітам (магнітамі) датчыка. Усярэдзіне шпулек дроту, наматанага вакол гэтых магнітаў, узьнікае электрычны ток, які праз правады падаецца ва ўзмацняльнік. Часьцяком купляй даражэйшых датчыкаў можна палепшыць гучаньне бюджэтных прылад, надаць новую афарбоўку дарагой гітары.
Існуе некалькі выглядаў гуказдымальнікаў:
- Магнітныя — здыманьне гуку адбываецца дзякуючы зьмене магнітнага поля за рахунак ваганьня ў ім струны. Магнітныя гуказдымальнікі дзеляцца на:
- Сынгл (па-ангельску: Single) — адна шпулька. Больш яркая пэркусійная атака, агульная лепшая выразнасьць гучаньня, чым у хамбакераў. Зь недахопаў — вялікая адчувальнасьць да электрычных перашкод.
- Хамбакер (па-ангельску: Humbucker) — дзьве шпулькі, разьмешчаныя побач або адна над іншай, уключаныя ў супрацьфазе. Такі падыход дазваляе нэўтралізаваць шумы ад электрычнага фону за рахунак альгебраічнага складаньня сыгналаў ад двух шпулек.
- П'езаэлектрычныя — здыманьне гуку адбываецца за рахунак п'езаэлектрычных эфэктаў.