![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/af/Huddinge_Municipality_in_Stockholm_County.png/640px-Huddinge_Municipality_in_Stockholm_County.png&w=640&q=50)
Гудынге (камуна)
грамада ў лене Стакгольму (Швэцыя) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гу́дынге (па-швэдзку: Huddinge kommun) — камуна ў Швэцыі, у лэне Стакгольм, на поўдзень ад Стакгольму. Разьмешчана пераважна на паўвостраве Сёдэртэрн. Уваходзіць у склад Вялікага Стакгольму. Насельніцтва 113 920 чалавек (31 сьнежня 2023) — чатырнаццатая паводле колькасьці насельніцтва камуна Швэцыі (зь дзевятнаццаці камунаў у якіх насельніцтва перавышае 100 000 чалавек) і найбольш населенае прадмесьце Стакгольму. На тэрыторыі камуны знаходзіцца Сёдэртэрнская Вышэйшая школа, якую праз ангельскую называюць Унівэрсытэтам Паўднёвага Стакгольму.
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Камуна Гудынге | |
Huddinge kommun | |
![]() Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Лэн | Стакгольм |
Статус | грамада Швэцыі |
Уваходзіць у | Вялікі Стакгольм[d], Сёдэрманлянд[d], Judicial district of Huddinge[d] і Judicial district of Södertörn[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Huddinge Centre[d] |
Дата ўтварэньня | 1 студзеня 1971[1] |
Кіраўнік | Daniel Dronjak Nordqvist[d][2] |
Афіцыйныя мовы | швэдзкая мова і фінская мова |
Насельніцтва (2023) | 113 920 чалавек[3] |
Шчыльнасьць | 773,68 чал./км² |
Плошча | 140,63 км² |
Камуна Гудынге (побач са Стакгольмам) на мапе Швэцыі | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +1 |
Летні час | +2 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Закрыць