![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/Centipede.jpg/640px-Centipede.jpg&w=640&q=50)
Губаногія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Губаногія (па-лацінску: Chilopoda) — клас чэлясоногія з надклясы мнаганожак (Myriapoda). Жывуць у глебавай падсьцілцы, пад карой дрэў або ў шчылінах паміж камянямі. Усе прадстаўнікі групы — драпежнікі. Захопліваюць і трымаюць здабычу з дапамогай першай пары тулаўных канечнасьцяў (нагасківіцы), унутры якіх разьмешчаныя атрутныя залозы. Яд некаторых прадстаўнікоў небясьпечны для чалавека і можа выклікаць аняменьне і часовы паралюш.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/Centipede.jpg/640px-Centipede.jpg)
Вядома каля 2800 відаў. Найбольш вядомыя прадстаўнікі: касьцянка (род Lithobius), валасяніца (Scutigera coleoptrata) і скаляпэндры (род Scolopendra).