![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/2/23/SpVgg_Greuther_F%25C3%25BCrth.svg/langbe-tarask-640px-SpVgg_Greuther_F%25C3%25BCrth.svg.png&w=640&q=50)
Гройтэр Фюрт
нямецкі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гройтэр Фюрт» (па-нямецку: SpVgg Greuther Fürth) — спартовы клюб зь Нямеччыны з гораду Фюрту, Баварыя. Заснаваны 23 верасьня 1903 году. Самай пасьпяховай эпохай клюбу былі выступы ў нямецкае лізе ў 1910-х і 1920-х гадах, калі клюб атрымаў перамогу ў трох чэмпіянатах Нямеччыны ў 1914, 1926 і 1929 гадах адпаведна і стаўшы другім у 1920 годзе. У сэзоне 2012—2013 гадоў клюб упершыню згуляў у Бундэсьлізе, прафэсійнай лізе якая была сфармаваная ў 1963 годзе, аднак затрымалася дружына тамака толькі на адзін год[3]. Пасьля выніковага 2 месца ў табліцы Бундэсьлігі 2 у сэзоне 2020—2021 гадоў «Гройтэр» знозку атрымаў права на падвышэньне ў элітны дывізіён[4].
Гройтэр Фюрт | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Spielvereinigung Greuther Fürth e. V. | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 23 верасьня 1903 | ||||
Горад | Фюрт, Нямеччына | ||||
Стадыён |
Шпортпарк Ронгаф Умяшчальнасьць: 16 626 | ||||
Прэзыдэнт | Fred Höfler[d], Helmut Hack[d], Edgar Burkart[d][1] і Volker Heißmann[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга 2 | ||||
· 2023—2024 | 8 месца | ||||
| |||||
![]() greuther-fuerth.de (ням.) |
У верасьні 2012 году былы дзяржсакратар ЗША Гэнры Кісынджэр, сям’я якога зьбегла з нацысцкай Нямеччыны ў 1938 годзе, прысутнічаў на матчы «Фюрта» супраць «Шальке-04». Ён паабяцаў наведаць гульню на стадыёне Шпортпарк Ронгаф, калі дружына прасунецца да Бундэсьлігі. У дзяцінстве Кісынджэр спрабаваў глядзець гульні, не зважаючы на не жаданьне гэтага бацькоў[5]. Кісынджэр зьяўляецца ганаровым сябрам клюбу, і на працягу многіх дзесяцігодзьдзяў сочыць за вынікамі матчу «Фюрту» і падтрымлівае сувязь з клюбам. За часам працы ў Белым доме ў 1970-х гадах ён, як паведамляецца, прасіў сваіх памочнікаў падрыхтоўваць справаздачы аб выніках клюбу ў выходныя, каб у панядзелак даведвацца пра клюбныя матчы. Ён некалькі разоў наведаў родны горад, каб паглядзець матчы «Гройтэра» у рамках розыгрышу Бундэсьлігі ў 2012 годзе за часам калі клюбная дружына першым разам брала ўдзел у матчах нямецкае эліты.