этап гонак Формулы-1 From Wikipedia, the free encyclopedia
Гран-пры́ Эўро́пы альбо Эўрапе́йскае Гран-пры — гонкавае спаборніцтва Формулы-1, якое ладзілася ў 1980-х — 2010-х роках. Месца правядзеньня мянялася: гаспадарамі магла стаць краіна, якая таксама прымала нацыянальнае Гран-пры, але толькі на іншай трасе.
Гісторыя | |
---|---|
Праведзеныя гонкі | 23 Нюрбургрынг (12) Валенсія (5) Брэндз-Гэч (2) Хэрэс (2) Донінгтан (1) Баку (1) |
Першая гонка | 1983 |
Апошняя гонка | 2016 |
Лідэр (гоначнік) | Міхаэль Шумахэр (6) |
Лідэр (канструктар) | Фэрары (7) |
Сэзон 2016 году | |
Поўл-пазыцыя | |
Подыюм |
|
Найхутчэйшае кола | |
Вонкавыя спасылкі | |
Да 1980-х рокаў Гран-пры Эўропы ладзіліся таксама, але гэта было не асобнае спаборніцтва, а ганаровы тытул, які надавалі якому-небудзь нацыянальнаму Гран-пры.
Міжнародная асацыяцыя прызнаных аўтамабільных клюбаў(d) заснавала Гран-пры Эўропы як ганаровы тытул для аўтагоначных спаборніцтваў у Эўропе. Першым гэтае званьне ў 1923 року атрымала Гран-пры Італіі; да вайны яно надавалася амаль штороку да 1930, калі ў другі раз гэтае званьне атрымала Гран-пры Бэльгіі.
Па вайне ў 1947 року эўрапейскім Гран-пры зноўку стала Бэльгія. Цягам трыццаці гадоў (за выняткам 1953 і 1969—1971) званьне надавалася Гран-пры розных краінаў. Апошнім стала Гран-пры Вялікабрытаніі 1977 году. Усе пасьляваенныя ганаровыя тытулы тычыліся гонак Формулы-1; толькі Гран-пры Бэльгіі 1952 году прайшло ў Формуле-2.
Найбольш разоў тытул эўрапейскага Гран-пры атрымлівалі італьянскае і бэльгійскае — па сем разоў.
Як асобнае спаборніцтва чэмпіянату сьвету ў Формуле-1 Гран-пры Эўропы ўпершыню было зладжанае ў 1983 року на трасе Брэндз-Гэч у Брытаніі і пачаткова плянавалася аднаразовым, бо замяніла скасаваную гонку ў Нью-Ёрку. Аднак дзякуючы посьпеху гонкі было вырашана правесьці яе й налета. Тым ня меней, Брэндз-Гэч ня мог прыняць наступную гонку, бо па цотных гадох прымаў Гран-пры Вялікабрытаніі, таму ў 1984 року Гран-пры Эўропы прайшло на Нюрнбургрынгу. Пасьля гонкі 1986 року, якая вярнулася ў Брэндз-Гэч, надышоў працяглы перапынак.
На 1993 рок было заплянаванае правядзеньне Гран-пры Азіі замест Гран-пры Мэксыкі. Аднак гэтыя пляны сарваліся, тады была дададзеная гонка на трасе ў Донінгтане (Ангельшчына), якое атрымала назву Гран-пры Эўропы. Першае і апошняе Гран-пры на Донінгтане выйграў Айртан Сэна. У наступныя гады эўрапейскія Гран-пры адбыліся ў Хэрэсе (Гішпанія) ды Нюрнбургрынгу (Нямеччына), на якім у 1999—2007 увогуле ладзілася нязьменна.
На 2008—2012 сэзоны Гран-пры Эўропы пераехала ў гішпанскую Валенсію. Пасьля гэтага надышоў перапынак да 2016 року, калі Гран-пры Эўропе адбылося ў Азэрбайджане. Ужо з наступнага году азэрбайджанскі этап атрымаў уласную назву Гран-пры Азэрбайджану, а эўрапейскае Гран-пры скончылася.
Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.
Рок | Гоначнік | Канструктар | Гран-пры | Траса | Справаздача |
---|---|---|---|---|---|
1923 | Карлё Салямана | Фіят | Гран-пры Італіі | Поўнае кола Монцы | Справаздача |
1924 | Джузэпэ Кампары | Альфа-Рамэо | Гран-пры Францыі | Ліён | Справаздача |
1925 | Антоніё Аскары | Альфа-Рамэо | Гран-пры Бэльгіі | 15 км траса Спа-Франкаршаму | Справаздача |
1926 | Жуль Гу | Бугаці | Гран-пры Сан-Сэбаст’яну | Лясартэ | Справаздача |
1927 | Рабэр Бэнуа | Дэляж | Гран-пры Італіі | Поўнае кола Монцы | Справаздача |
1928 | Люі Шырон | Бугаці | Гран-пры Італіі | Поўнае кола Монцы | Справаздача |
1929 | Ня ладзілася | ||||
1930 | Люі Шырон | Бугаці | Гран-пры Бэльгіі | 15 км траса Спа-Франкаршаму | Справаздача |
1931 — 1946 |
Ня ладзілася | ||||
1947 | Жан-П’ер Віміль | Альфа-Рамэо | Гран-пры Бэльгіі | 14 км траса Спа-Франкаршаму | Справаздача |
1948 | Карлё Фэлічэ Тросьсі | Альфа-Рамэо | Гран-пры Швайцарыі | Брэмгартэн | Справаздача |
1949 | Альбэрта Аскары | Фэрары | Гран-пры Італіі | Монца | Справаздача |
1950 | Джузэпэ Фарына | Альфа-Рамэо | Гран-пры Вялікабрытаніі | Сыльвэрстоўн | Справаздача |
1951 | Люіджы Фаджыёлі Хуан Мануэль Фанхіё |
Альфа-Рамэо | Гран-пры Францыі | Рэймс-Гэ | Справаздача |
1952 | Альбэрта Аскары | Фэрары | Гран-пры Бэльгіі | 14 км траса Спа-Франкаршаму | Справаздача |
1953 | Ня ладзілася | ||||
1954 | Хуан Мануэль Фанхіё | Мэрсэдэс | Гран-пры Нямеччыны | Паўночная пятля Нюрбургрынгу | Справаздача |
1955 | Марыс Трэнтыньян | Фэрары | Гран-пры Манака | Манака | Справаздача |
1956 | Стэрлінг Мос | Мазэраці | Гран-пры Італіі | Поўнае кола Монцы | Справаздача |
1957 | Тоні Брукс Стэрлінг Мос |
Ванўол | Гран-пры Вялікабрытаніі | Эйнтры | Справаздача |
1958 | Тоні Брукс | Ванўол | Гран-пры Бэльгіі | 14 км траса Спа-Франкаршаму | Справаздача |
1959 | Тоні Брукс | Фэрары | Гран-пры Францыі | Рэймс-Гэ | Справаздача |
1960 | Філ Гіл | Фэрары | Гран-пры Італіі | Поўнае кола Монцы | Справаздача |
1961 | Стэрлінг Мос | Лотас-Клаймакс | Гран-пры Нямеччыны | Паўночная пятля Нюрбургрынгу | Справаздача |
1962 | Грэм Гіл | БРМ | Гран-пры Нідэрляндаў | Зандворт | Справаздача |
1963 | Грэм Гіл | БРМ | Гран-пры Манака | Манака | Справаздача |
1964 | Джым Кларк | Лотас-Клаймакс | Гран-пры Вялікабрытаніі | Брэндз-Гэч | Справаздача |
1965 | Джым Кларк | Лотас-Клаймакс | Гран-пры Бэльгіі | 14 км траса Спа-Франкаршаму | Справаздача |
1966 | Джэк Брэбэм | Брэбэм-Рэпка | Гран-пры Францыі | Рэймс-Гэ | Справаздача |
1967 | Джон Сэртыс | Хонда | Гран-пры Італіі | Монца | Справаздача |
1968 | Джэкі Ст’юарт | Матра-Форд | Гран-пры Нямеччыны | Паўночная пятля Нюрбургрынгу | Справаздача |
1969 — 1971 |
Ня ладзілася | ||||
1972 | Эмэрсан Фітыпальдзі | Лотас-Форд | Гран-пры Вялікабрытаніі | Брэндз-Гэч | Справаздача |
1973 | Джэкі Ст’юарт | Тырэл-Форд | Гран-пры Бэльгіі | Зольдэр | Справаздача |
1974 | Клэй Рэгацоні | Фэрары | Гран-пры Нямеччыны | Паўночная пятля Нюрбургрынгу | Справаздача |
1975 | Віторыё Брамбільля | Марч-Форд | Гран-пры Аўстрыі | Österreichring | Справаздача |
1976 | Джэймз Гант | Макларэн-Форд | Гран-пры Нідэрляндаў | Зандворт | Справаздача |
1977 | Джэймз Гант | Макларэн-Форд | Гран-пры Вялікабрытаніі | Сыльвэрстоўн | Справаздача |
Крыніцы:[1] |
Рок | Гоначнік | Канструктар | Траса | Справаздача |
---|---|---|---|---|
1983 | Нэльсан Піке | Брэбэм-BMW | Брэндз-Гэч | Справаздача |
1984 | Ален Прост | Макларэн-ТАГ | Траса GP Нюрбургрынгу | Справаздача |
1985 | Найджэл Мэнсэл | Ўільямз-Хонда | Брэндз-Гэч | Справаздача |
1986 — 1992 |
Ня ладзілася | |||
1993 | Айртан Сэна | Макларэн-Форд | Донінгтан | Справаздача |
1994 | Міхаэль Шумахэр | Бэнэтан-Форд | Хэрэс | Справаздача |
1995 | Міхаэль Шумахэр | Бэнэтан-Рэно | Траса GP Нюрбургрынгу | Справаздача |
1996 | Жак Вільнёў | Ўільямз-Рэно | Справаздача | |
1997 | Міка Хякінэн | Макларэн-Мэрсэдэс | Хэрэс | Справаздача |
1998 | Ня ладзілася | |||
1999 | Джоні Гербэрт | Ст’юарт-Форд | Траса GP Нюрбургрынгу | Справаздача |
2000 | Міхаэль Шумахэр | Фэрары | Справаздача | |
2001 | Міхаэль Шумахэр | Фэрары | Справаздача | |
2002 | Рубэнс Барыкела | Фэрары | Справаздача | |
2003 | Ральф Шумахэр | Ўільямз-BMW | Справаздача | |
2004 | Міхаэль Шумахэр | Фэрары | Справаздача | |
2005 | Фэрнанда Алёнса | Рэно | Справаздача | |
2006 | Міхаэль Шумахэр | Фэрары | Справаздача | |
2007 | Фэрнанда Алёнса | Макларэн-Мэрсэдэс | Справаздача | |
2008 | Фэліпэ Маса | Фэрары | Валенсія | Справаздача |
2009 | Рубэнс Барыкела | Brawn-Мэрсэдэс | Справаздача | |
2010 | Сэбастыян Фэтэль | Рэд Бул-Рэно | Справаздача | |
2011 | Сэбастыян Фэтэль | Рэд Бул-Рэно | Справаздача | |
2012 | Фэрнанда Алёнса | Фэрары | Справаздача | |
2013 — 2015 |
Ня ладзілася | |||
2016 | Ніка Росбэрг | Мэрсэдэс | Баку | Справаздача |
2017 | замененае на Гран-пры Азэрбайджану | |||
Крыніца:[2] |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.