From Wikipedia, the free encyclopedia
Сальвадо́рская грамадзя́нская вайна́ (1979—1992) — узброены канфлікт паміж вайсковым урадам Сальвадору і Нацыянальным вызвольным фронтам імя Фарабунда Марці (НВФМ), кааліцыяй пяці левых паўстанцкіх груповак. Ключавым момантам да выбуху лічыцца пераварот 15 кастрычніка 1979, пасьля якога пачаліся зьнішчэньні апанэнтаў ураду, а таксама забойствы з боку паўстанцаў удзельнікаў пратэстаў супраць непарадкаў[19].
Сальвадорская грамадзянская вайна | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Цэнтральнаамэрыканскі крызіс | |||||||||
Адно зь месцаў масавага зьнішчэньня жыхароў Сальвадору падчас грамадзянскае вайны | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Сальвадорскі вайсковы ўрад ваенізаваныя аддзелы сьмерці Ізраіль[2] Рэспубліка Кітай[3] | НВФМ Пры падтрымцы Куба[5] Нікарагуа[6] (1979—1990) Кітай[7] Баўгарыя[8] | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Рабэрта Д’Абюсон Альвара Маганья Хасэ Гільерма Гарсія Хасэ Напалеон Дуартэ Альфрэда Крыстыяні Буркард | Шафік Хорхе Хандаль Жаакін Вільялёбас Сальвадор Каетана Карпіё Сальвадор Санчэс Сэрэн | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
9850 (1980)[9] 63 000[11][lower-alpha 1] — 70 000[12] (1992) | 12 000 — 15 000 (1984)[9] 6000 — 15 000 (1985)[13] (магчыма 10 000)[10] 8000 — 10 000 (1992)[14][15][lower-alpha 2] | ||||||||
Страты | |||||||||
7000 забітыя | 20 000 забітыя[16] | ||||||||
Агульныя страты | |||||||||
Да студзеня 1980 левыя палітычныя арганізацыі сфармавалі аб’яднаную КРМ (Каардынаваныя рэвалюцыянэры масаў), а празь некалькі месяцаў левыя вайсковыя групоўкі аб’ядналіся ў АРД (Адзіны рэвалюцыйны дырэктарат), які пасьля злучэньня з Камуністычнай партыяй у кастрычніку 1980 быў перайменаваны ў НВФМ[20].
Поўнамаштабная грамадзянская вайна цягнулася 12 гадоў і суправаджалася надзвычайнай жорсткасьцю абодвух праціўнікаў. Супрацьстаяньне таксама суправаджалася запалохваньнем і нападамі эскадронаў сьмерці на мірнае насельніцтва, выкарыстаньнем у якасьці жаўнераў дзяцей ды іншымі парушэньнямі правоў чалавека, у асноўным войскамі, падтрымванымі Злучанымі Штатамі[21]. ЗША ўдзельнічала ў канфлікце, аказваючы ўраду Сальвадору вайсковую дапамогу за прэзыдэнцтвам Картэра[22] і Рэйгана. За час канфлікту зьнікла незьлічоная колькасьць людзей і болей за 75 000, паводле ацэнак ААН, былі забітыя[23].
У 1990 року ААН ініцыявала мірныя перамовы, і 16 студзеня 1992 у Мэхіка было падпісанае мірнае пагадненьне[24], якое завяршыла вайну.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.