Глен Гэ́нлан (па-ангельску: Glen A. Hanlon; нарадзіўся 20 лютага 1957 году, Брэндан, Манітоба, Канада) — канадзкі хакеіст і трэнэр. У мінулым — брамнік клюбаў Нацыянальнай хакейнай лігі, пасьля галоўны трэнэр клюбаў «Вашынгтон Кэпіталз» (НХЛ), «Дынама Менск» (КХЛ), «Ёкерыт» (СМ-Ліга), нацыянальных зборных Беларусі і Славаччыны.

Хуткія факты Глен Гэнлан ...
Глен Гэнлан
Thumb
Рост 183 см
Вага 84 кг
Пазыцыя брамнік
Грамадзянства Канада
Дата нараджэньня 20 лютага 1957 (67 гадоў)
Месца нараджэньня Брэндан, Манітоба, Канада
Выступаў за
Драфт НХЛ 40, 1977
Ванкувэр Кэнакс
Гульнявая кар’ера 19771991
Закрыць

Гульнявая кар’ера

Гэнлан быў абраны ў трэцім коле драфту 1977 року клюбам «Ванкувэр Кэнакс» (пад агульным 40-м нумарам). Гуляў за каманды НХЛ «Ванкувэр Кэнакс», «Сэнт-Луіс Блюз», «Нью-Ёрк Рэйнджэрз» і «Дэтройт Рэд Ўінгс», а таксама ў Заходняй, Цэнтральнай, Амэрыканскай і Міжнароднай хакейных лігах.

У 1978 атрымаў Трафэй імя Кэна Макензі Цэнтральнай хакейнай лігі для найлепшага навака року.

14 кастрычніка 1979 Глен Гэнлан прапусьціў першую шайбу ў кар’еры ад Ўэйна Грэцкі, які пазьней стане найлепшым бамбардзірам НХЛ усіх часоў.

Трэнэрская кар’ера

Глен Гэнлан быў памочнікам трэнэра ў «Кэнакс» і «Вашынгтон Кэпіталз», пасьля чаго стаў галоўным трэнэрам «Портлэнд Паерэтс» (АХЛ), а пасьля правальнага старту «Кэпіталз» у сэзоне 2003—2004 гадоў быў прызначаны галоўным трэнэрам вашынгтонцаў замест Бруса Кэсыдзі. Пад ягоным кіраўніцтвам «Кэпіталз» скончылі сэзон з паказьнікам 15—30—9, а ў наступным сэзоне паказалі вынік 29—41—12. У 2005 Гэнлан быў запрошаны ў нацыянальную зборную Беларусі, зь якой заняў 10-е месца на Чэмпіянаце сьвету-2005, а праз год — рэкорднае 6-е месца. Газэта «Прессбол» назвала яго спартоўцам 2006 году[1].

Адначасна «Кэпіталз» пад ягоным кіраўніцтвам скончылі сэзон 2006—2007 гадоў з паказьнікам 28—40—14. У міжсэзонцы мэнэджар клюбу Джордж МакФі прыцягнуў у «Вашынгтон» шмат таленавітых гульцоў, як Мікаэль Нюляндэр, Том Поці, Віктар Казлоў і Ніклас Бэкстрэм, і чакаў паляпшэньня вынікаў. «Вашынгтон Кэпіталз» стартавалі ў чэмпіянаце з трох перамогаў, аднак пасьля саступілі ў 15 гульнях з 18 (3—14—1), пасьля чаго Гэнлан быў звольнены. Адразу пасьля гэтага пад даводзтвам новага трэнэра Бруса Бадро «Кэпіталз» перамаглі амбіцыйныя клюбы «Філадэлфія Флаерз» і «Караліна Гарыкейнз» і скончылі рэшту сэзону з паказьнікам 37—17—7, упершыню з 2000—2001 заняўшы першае месца ў дывізіёне.

На зьмену Гэнлану ў зборнай Беларусі прыйшоў іншы легіянэр — амэрыканец Курт Фрэйзэр. У якасьці ягонага памочніка Глен Гэнлан працаваў на Чэмпіянаце сьвету-2008, пасьля сканчэньня чэмпіянату ізноў стаў галоўным трэнэрам зборнай і браў зь ёй удзел у чэмпіянаце ў наступным року.

Сэзон 2009—2010 рокаў Гэнлан пачаў на посьце галоўнага трэнэра клюбу КХЛ «Дынама Менск», аднак 20 кастрычніка быў звольнены празь нездавальняючыя вынікі[2]. Праз 2 тыдні ён па ўласным жаданьні сышоў і з паста галоўнага трэнэра беларускай зборнай[3].

24 сакавіка 2010 Глен Гэнлан быў пастаўлены галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай Славаччыны — упершыню ў гісторыі славацкай зборнай яе ўзначаліў замежны трэнэр. На чэмпіянаце сьвету 2010 року ў Нямеччыне Славаччына заняла 12-е месца, а ў наступным року ў сябе дома — 10-е. Пасьля гэтага кантракт з трэнэрам, пачаткова заключаны да Алімпіяды ў Сочы, быў скасаваны.

У жніўні 2013 року Глен Гэнлан ізноў быў запрошаны ўзначаліць беларускую зборную. Кантракт быў заключаны на два гады з разьлікам на выхад у васьмёрку найлепшых падчас чэмпіянату сьвету 2014 году ў Менску[4]. Беларусь заняла на чэмпіянаце 7-е месца, аднак па ягоным сканчэньні трэнэр завяршыў працу зь беларускай зборнай[5] і ўзначаліў зборную Швайцарыі[6].

Статыстыка

Рэгулярны сэзон

Больш інфармацыі Сэзон, Клюб ...
   
Сэзон Клюб Ліга Г Пр Пз Н Хв Ш СМ КН АШ, %
1973-74 Брэндан Трэвэлэрз МЮХЛ 20 1059 64 1 3,63
1974-75 Брэндан Ўіт Кінгз ЗХЛ 43 2498 176 0 4,22
1975-76 Брэндан Ўіт Кінгз ЗХЛ 64 31 25 4 3523 234 4 3,99 ,891
1975-76 Нью Ўэстмінстэр Бруінз МКуб 4 2 1 0 179 10 0 3.35
1976-77 Брэндан Ўіт Кінгз ЗХЛ 65 49 7 7 3784 194 4 3,09 ,906
1977-78 Ванкувэр Кэнакс НХЛ 4 1 2 1 200 9 0 2,70
1977-78 Тулса Ойлерз ЦХЛ 53 25 23 3 3123 160 3 3.07 ,903
1978-79 Ванкувэр Кэнакс НХЛ 31 12 13 5 1821 94 3 3,10
1979-80 Ванкувэр Кэнакс НХЛ 57 17 29 10 3341 193 0 3,47
1980-81 Ванкувэр Кэнакс НХЛ 17 5 8 0 798 59 1 4,44
1980-81 Далас Блэк Хоўкс ЦХЛ 4 3 1 0 239 8 1 2,01 ,895
1981-82 Ванкувэр Кэнакс НХЛ 28 8 14 5 1610 106 1 3,95
1981-82 Сэнт-Луіс Блюз НХЛ 2 0 1 0 76 8 0 6,32
1982-83 Сэнт-Луіс Блюз НХЛ 14 3 8 1 671 50 0 4,47 ,879
1982-83 Нью-Ёрк Рэйнджэрз НХЛ 21 9 10 1 1173 67 0 3,43 ,894
1983-84 Нью-Ёрк Рэйнджэрз НХЛ 50 28 14 4 2837 166 1 3,51 ,890
1984-85 Нью-Ёрк Рэйнджэрз НХЛ 44 14 20 7 2510 175 0 4,18 ,878
1985-86 Нью-Ёрк Рэйнджэрз НХЛ 23 5 12 1 1170 65 0 3,33 ,893
1985-86 Нью-Гэйвэн Найтгоўкс АХЛ 5 3 2 0 279 22 0 4,73 ,869
1985-86 Эдырондак Рэд Ўінгс АХЛ 10 5 4 1 605 33 0 3,27 ,886
1986-87 Дэтройт Рэд Ўінгс НХЛ 36 11 16 5 1963 104 1 3,18 ,893
1987-88 Дэтройт Рэд Ўінгс НХЛ 47 22 17 5 2623 141 4 3,23 ,891
1988-89 Дэтройт Рэд Ўінгс НХЛ 39 13 14 8 2092 124 1 3,56 ,882
1989-90 Дэтройт Рэд Ўінгс НХЛ 45 15 18 5 2290 154 1 4,03 ,867
1990-91 Дэтройт Рэд Ўінгс НХЛ 19 4 6 3 862 46 0 3,20 ,895
1990-91 Сан-Дыега Галс МХЛ 11 4 6 0 603 39 0 3,88
Агулам 477 167 202 61 26037 1561 13 3,60
Закрыць

Плэй-оф

Больш інфармацыі Сэзон, Клюб ...
   
Сэзон Клюб Ліга Г Пр Пз Хв Ш СМ КН АШ, %
1974-75 Брэндан Ўіт Кінгз ЗХЛ 5 284 29 0 6,13
1975-76 Брэндан Ўіт Кінгз ЗХЛ 5 300 33 0 6,60
1976-77 Брэндан Ўіт Кінгз ЗХЛ 16 913 53 0 3,48
1977-78 Тулса Ойлерз ЦХЛ 2 1 1 120 5 0 2,50
1979-80 Ванкувэр Кэнакс НХЛ 2 0 0 60 3 0 3,00
1981-82 Сэнт-Луіс Блюз НХЛ 3 0 2 109 9 0 4,95
1982-83 Нью-Ёрк Рэйнджэрз НХЛ 1 0 1 60 5 0 5,00
1983-84 Нью-Ёрк Рэйнджэрз НХЛ 5 2 3 308 13 1 2,53 ,922
1984-85 Нью-Ёрк Рэйнджэрз НХЛ 3 0 3 168 14 0 5,00 ,859
1985-86 Нью-Ёрк Рэйнджэрз НХЛ 3 0 0 75 6 0 4,80 ,813
1986-87 Дэтройт Рэд Ўінгс НХЛ 8 5 2 467 13 2 1,67 ,943
1987-88 Дэтройт Рэд Ўінгс НХЛ 8 4 3 431 22 1 3,06 ,871
1988-89 Дэтройт Рэд Ўінгс НХЛ 2 0 1 78 7 0 5,38 ,851
Агулам 35 11 15 1756 92 4 3,14
Закрыць

Трэнэрскія дасягненьні ў НХЛ

Больш інфармацыі Клюб, Рок ...
КлюбРокРэгулярны сэзонПлэй-оф
ГППзНПзАТПтМесцаПкПзВынік
ВшК2003-04 54153090(59)5-я ў ПдУ--Ня выйшлі
ВшК2006-07 822840-14705-я ў ПдУ--Ня выйшлі
ВшК2007-08 21614-1(94)5-я ў ПдУ--звольнены
Агулам1574984915
Закрыць

Трэнэрскія дасягненьні ў СМ-Лізе

Больш інфармацыі Клюб, Рок ...
КлюбРокРэгулярны сэзонПлэй-оф
ГППАТПзНПзАТПкМесцаВынік
Ёкерыт2008-09 5828420-6984-е14першы раўнд
Закрыць

Узнагароды

  • Першая каманда ўсіх зорак Заходняй хакейнай лігі (1976 & 1977)
  • Брамнік году ЗХЛ (1977)
  • Навак году ЦХЛ (1978)
  • Першая каманда ўсіх зорак ЦХЛ (1978)
  • «Ганаровы сябра» хакейнае залі славы Манітобы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.