From Wikipedia, the free encyclopedia
Гластанбэ́рскае аба́цтва (па-ангельску: Glastonbury Abbey) — колішні кляштар у Гластанбэры, Сомэрсэт, Ангельшчына. Рэшткі кляштару занесеныя ў сьпіс гісторыка-культурнай спадчыны Вялікабрытаніі і адкрытыя для наведваньня.
кляштар | |
Гластанбэрскае абацтва Glastonbury Abbey | |
Рэшткі царквы Гластанбэрскага абацтва | |
Краіна | Вялікабрытанія |
Месцазнаходжаньне | Гластанбэры, Сомэрсэт, Ангельшчына |
Каардынаты | 51°8′44″ пн. ш. 2°42′52″ з. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Ордэнская прыналежнасьць | Бэнэдыктынцы |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль і гатычная архітэктура |
Заснавальнік | Кароль Інэ Ўэсэцкі |
Дата заснаваньня | 712 |
Дата скасаваньня | 1539 |
Вядомыя насельнікі | Сьвяты Данстан, Генры Блюаскі, Генры дэ Суалі, Саварык ФіцГельдэвін, Рычард Ўайтынг |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Гластанбэрскае абацтва | |
Гластанбэрскае абацтва на Вікісховішчы |
Існуе сярэднявечнае паданьне, нібыта абацтва было заснаванае ў I стагодзьдзі адным з вучняў або прыхільнікаў Хрыста Язэпам з Арыматэі. Гэтая неверагодная легенда шчыльна зьвязаная яшчэ з адной вэрсіяй, прапанаванай паэтам Робэртам дэ Баронам у XII стагодзьдзі, нібыта тут знаходзіцца Авалён, месцазнаходжаньне Сьвятога Граалю і пахаваньня караля Артура[1].
Абацтва заснаванае брытамі на пачатку VII стагодзьдзя. Пасьля бітвы пад Пеонумам яно перайшло ў рукі саксонцаў.
У X стагодзьдзі гластанбэрскі абат сьвяты Данстан разбудаваў царкву і ўсталяваў у абацтве Статут сьвятога Бэнэдыкта[2].
Пасьля заваёвы Ангельшчыны нарманамі ў 1066 новы нарманскі абат Тэрстын заняўся дабудовай царквы. Аднак у 1077 року ён быў зьняты з пасады за забойствы манахаў, учыненыя ягонымі ўзброенымі слугамі непасрэдна ля алтару.
Кляштар быў значна пашкоджаны падчас пажару ў 1184 року[2]. Амаль неадкладна пачалася пабудова новае царквы, і ўжо ў 1186 адбылася кансэкрацыя Марыінскай капліцы(en)[3][4]. Набажэнствы ў рэкансэкраванай Вялікай царкве пачаліся на Раство 1213 року.
У XIV стагодзьдзі Гластанбэрскае абацтва саступала па заможнасьці і магутнасьці толькі Ўэстмінстэрскаму. Падчас вайны ружаў ягоныя ваколіцы былі абкружаныя мурамі дзеля аховы.
Падчас сэкулярызацыі Генрыха VIII абацтва было разрабаванае, апошні абат Рычард Ўайтынг у 1539 быў павешаны, выпатрашаны і чацьвяртаваны як здраднік[5]. Камяні і волава з руінаў абацтва былі расьцягнутыя на пабудову іншых будынкаў.
Да XIX стагодзьдзя мясьціна пераходзіла да розных уласьнікаў, якія таксама выкарыстоўвалі руіны як будаўнічы матэрыял і нават як каменаломню. Урэшце парлямэнцкі акт 1882 року спыніў далейшы заняпад і адкрыў шлях да першых археалягічных і гістарычных дасьледаваньняў абацтва[6].
У 1908 року рэшткі Гластанбэрскага абацтва былі набытыя дыяцэзіяй Бата і Ўэлса і з тае пары належаць царкве Ангельшчыны. З 1924 сюды ладзяцца пілігрымкі; набажэнствы ладзяцца ў англіканскай, каталіцкай і праваслаўнай традыцыях[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.