герб ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Смаленскага ваяводзтва — афіцыйны сымбаль Смаленскага ваяводзтва Вялікага княства Літоўскага.
Герб Смаленскага ваяводзтва | |
Выява гербу, 1555 г. | |
Апісаньне | |
---|---|
Першыя згадкі | 1508 |
Носьбіт | Смаленскае ваяводзтва |
У срэбным полі чырвоны сьцяг з трыма хвастамі ў слуп. Дрэўка і канец у выглядзе крыжа — залатыя.
У 1404 годзе Вітаўт далучыў Смаленшчыну да ВКЛ як «Смаленскую зямлю». У 1507 г. было створанае ваяводзтва і амаль адразу ягоны герб зьяўляецца на пячатцы Стэфана Баторы.
За часам Вітаўта на пячатках Вялікага княства Літоўскага ў якасьці сымбалю Смаленшчыны прысутнічала выява срэбнага мядзьведзя на чырвоным полі[1].
У рукапісе Яна Длугаша (1464—1480) маецца апісаньне гербу Смаленшчыны ў складзе Вялікага княства Літоўскага: у срэбным полі чырвоны сьцяг з трыма хвастамі, дрэўка і канец у выглядзе крыжа залатыя. У рукапісе Stemmata Polonica (каля. 1555 г.) зь «Бібліятэкі Арсэнала» ў Парыжы апісаньне Длугаша суправаджаецца ілюстрацыяй[2].
Пасьля стварэньня Смаленскага ваяводзтва ў 1508 г. уносяцца адпаведныя зьмены на пячатках. Смаленскі сьцяг застаецца на вялікіх літоўскіх пячатках да канцу існаваньня ВКЛ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.