Герб Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб НДР уяўляе сабою эмблему, кампанентамі якое зьяўляюцца:
У ніжняй частцы вянок апавіты чорна-чырвона-залатою стужкаю.
Раней герб складаўся з молата й вянка, бо па самаразуменьню НДР была працоўна-сялянскай дзяржаваю, у якой працоўныя й сяляне кіравалі ў саюзу з інтэліґенцыяю і іншымі пластамі. Аўтар эскізу — мастак Фрыц Бэрэнт (па-нямецку: Fritz Behrendt).
Законам ад 26 верасьня 1955 быў уведзены герб, які грунтуецца на працы Гайнца Бэлінга (па-нямецку: Heinz Behling) як афіцыйны герб НДР. Да гэтага замест афіцыйнага гербу існавала напаўафіцыйная эмблема. Сьцяг пры гэтым заставаўся чорна-чырвона-залатым, гэта значыць ідэнтычным з агульнанямецкім сьцягам. Толькі з папраўкаю да закону ад 1 кастрычніка 1959 герб стаў часткаю дзяржаўнага сьцяга НДР.
Дзяржаўны герб адначасова зЬяўляўся часткаю герба войска і Народнае паліцыі.
Паказ гэтага гербу ў ФРГ і Заходнім Бэрліне на працягу 10 гадоў быў забаронены й перасьледваўся паліцыяю. Толькі ў 1969 годзе падчас «Усходняе палітыкі» заходненямецкі ўрад зьмяніў сваю пазыцыю.
Пасьля зменаў восені 1989 у НДР герб заставаўся афіцыйным, але Народная палата рашэньнем ад 31 траўня 1990 загадала выдаліць герб з грамадскіх будынкаў.
У 2004 Манфрэд Енсен, прадпрымальнік з Карльсруэ, зарэґістраваў герб НДР разам з лягатыпамі СЕПН і ССНМ як гандлёвую марку, аднак рашэньнем суду Бюро па патэнтах і гандлёвым маркам Нямеччыны ў Мюнхэне ён змушаны быў адмовіцца ад рэґістрацыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.