From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Дакучаеўску — знак места Дакучаеўску (Данецкая вобласьць, Украіна) ухвалены 26 сакавіка 2003 году рашэньнем мескае рады. Аўтары гербу — У. Мартыненка, А. Кірычак.
Зялёны касы крыж дзеліць шчыт на тры залатыя й чорныя часткі. У ніжняй частцы (яна мае чорны колер) выява залатога экскаватара. У сярэдзіне шчыта на перакрыжаваньні крыжа выява чырвонага шчыта на якім намаляваны дуб. Шчыт вакол сябе мае вянок з кляновага й каштанавага лісьця. Сярод вянку ўплеценая чырвоная стужка, на якой унізе напісана «Докучаевск». У гары маецца сярэбраны вянец.
Залатое поле й зялёны крыж (таксама шчыт з дубам) азначае добры ўклад Дакучаеўску ў разьвіццё лесаахоўных пасадак. Чорнае поле й золаты экскаватар сымбалізуюць здабычу вапны для прамысловасьці. Сярэбраны вянец — знак таго, што места абласнога падпарадкаваньня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.