Гербы студэнцкіх карпарацыяў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гербы студэнцкіх карпарацыяў, студэнцкія гербы (па-нямецку: Studentenwappen) — гербы студэнцкіх карпарацыяў(de) — аб’яднаньняў студэнтаў, якія паўсталі на пераломе XVIII і XIX стагодзьдзяў у нямецкіх унівэрсытэтах і за наступныя два стагодзьдзі шырока распаўсюдзіліся ў студэнцкіх асяродках краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы[2]. Студэнцкія карпарацыі выкарыстоўваюць гербы з пачатку XIX стагодзьдзя. Ад родавых гербаў, а таксама гербаў краінаў і мясьцін, якія адпавядаюць нормам эўрапейскай клясычнай геральдыкі, студэнцкія гербы адрозьніваюцца наяўнасьцю шэрагу канструкцыйных асаблівасьцяў.