![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7d/GE_Facolta_Lettere.jpg/640px-GE_Facolta_Lettere.jpg&w=640&q=50)
Генуэскі ўнівэрсытэт
вну ў Генуі (Італія) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Генуэскі ўнівэрсытэт (па-італьянску: Università degli Studi di Genova) — італьянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з статусам унівэрсытэту зь сядзібай у горадзе Генуя.
Хуткія факты Заснаваны, Месцазнаходжаньне ...
Генуэскі ўнівэрсытэт | |
Università degli Studi di Genova | |
![]() | |
Заснаваны | 1481 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | ORCID[d][2][3], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][4], Netval Research Universities Network[d][5] і Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][6] |
Вэб-сайт | unige.it (італ.) (анг.) |
Закрыць
Як і ў большасьці эўрапейскіх унівэрсытэтаў з старажытнай традыцыяй, вытокі Генуэскага ўнівэрсытэту можна знайсьці ў асацыяцыях выкладчыкаў і студэнтаў Сярэднявечча. Ёсьць зьвесткі аб наяўнасьці ў Генуі навучальнай установы, якая надавала ступені ў галіне права, тэалёгіі, мэдыцыны і мастацтва, яшчэ ў ХІІІ стагодзьдзі.