Гданьскі тэхнічны ўнівэрсытэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гданьскі тэхнічны ўнівэрсытэт (па-польску: Politechnika Gdańska) — адна зь вядучых тэхнічных ВНУ Польшчы, у тым ліку і Паморскага ваяводзтва. Дзяржаўны, аўтаномны ўнівэрсытэт, адзін з самых старажытных унівэрсытэтаў Эўропы. Функцыянуюць 9 факультэтаў, на якіх навучаецца больш за 25 тыс. студэнтаў на дзённай і завочнай форме навучаньня. Колькасьць работнікаў перавышае 2400 чалавек, зь якіх 1200 гэта выкладчыкі і навуковыя дзеячы ўнівэрсытэту. Большасьць факультэтаў маюць акадэмічныя правы, іх навуковыя парады маюць права прысвойваць вучоныя ступені кандыдатаў, дактароў навук і прафэсараў. ГТУ зьяўляецца адным з прызнаных сусьветных арганізатараў міжнародных канфэрэнцыяў, сымпозіюмаў, сэмінараў.
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. |
Гданьскі тэхнічны ўнівэрсытэт | |
Politechnika Gdańska | |
Галоўны корпус унівэрсытэту ў 2012 годзе | |
Лягатып | |
Заснаваны | 24 траўня 1945; 6 кастрычніка 1904 году (як Каралеўскае тэхнічнае вучылішча Гданьску) |
---|---|
Тып | дзяржаўны |
Рэктар | Krzysztof Wilde |
Колькасьць пэрсаналу | 2400 |
Колькасьць студэнтаў | 24 784 |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 54°22′17″ пн. ш. 18°37′8″ у. д. |
Горад | Гданьск |
Краіна | Польшча |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1], Альянс дасьледнікаў зьвестак[d][2], Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][3] і European Open Science Cloud Association[d][4] |
Вэб-сайт | pg.edu.pl |
Гданьскі тэхнічны ўнівэрсытэт |
Таксама мае высокі рэйтынг сярод польскіх унівэрсытэтаў:
- 2-й па ліку ўнівэрсытэт, які карыстаецца цікавасьцю ў маладых выпускнікоў сярэдніх школ, кандыдатаў на паступленьне.
- Ужо трэці год — гэта самы папулярны ўнівэрсытэт па рэйтынгу Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы. 3-і па ліку ўнівэрсытэт, выпускнікі якога атрымліваюць высокія заработныя платы ва ўсёй Польшчы.
- 4-е месца сярод ВНУ, выпускнікі якога становяцца кіраўнікамі фірмаў па вэрсіі газэты «Rzeczpospolita».
- 2-й лепшы паказчык сярод ВНУ, які ажыцьцяўляе падрыхтоўку асьпірантаў, пераможца конкурсу «PRODOK»
- 2-е месца сярод найбольш крэатыўных, знаходлівых, інавацыйных выпускнікоў. ВНУ атрымлівае сэртыфікат «Унівэрсытэт Лідэраў» ад Фонду Навуковага Разьвіцьця і вышэйшай адукацыі Польшчы, а таксама ад Агенцтва «PR-мэнэджмэнт Przemysław Ruta Communication».
- Званьне самага лепшага Факультэта Хіміі ў Польшчы па рэйтынгу Дзяржаўнай акрэдытацыйнай Камісіі і Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы.
Традыцыйна ВНУ падтрымлівае студэнцкую і парлямэнцкае жыцьцё. У 60-тых гадах быў створаны першы незалежны Студэнцкі Парлямэнт у пасьляваенным пэрыядзе ўсей вышэйшай адукацыі ў Польшчы. У той жа час, пачалі сваю дзейнасьць знакаміты тэатар «Bim-Bom» у чале з Зьбігневам Цыбульскім і Багумілам Кабэлай. На працягу доўгіх гадоў Гданьскі Тэхнічны Ўнівэрсытэт падтрымлівае лёзунг «Тэхнічны унівэрсытэт з уяўленьнем і будучыняй».
У ГТУ прыязджаюць студэнты з больш за 30 краінаў сьвету. Самыя вялікія групы замежных студэнтаў з: Гішпаніі, Кітая, Йемена, Расейскай Фэдэрацыі, Украіны і Рэспублікі Беларусь, а таксама Індыя, Непал, Іран і Віетнам. Маецца больш за 420 дагавораў па праграме абмену студэнтаў Erasmus, Erasmus+ і Erasmus Mundus, дзе студэнты атрымліваюць стыпэндыю на вучобу і практыку ў рамках праграмы абмену студэнтаў.
Бюро па абслугоўваньню замежных студэнтаў і гасьцей (па-польску Biuro Obsługi Studentów i Gości Zagranicznych)) займаецца наборам студэнтаў на навучаньне, а таксама апекай над студэнтамі з краінаў, якія не датычацца да краінаў ЭЗ.