From Wikipedia, the free encyclopedia
Гандва́на — назва буйнога кантынэнту, які доўгі час існаваў у паўднёвым паўшар’і Зямлі. Гандвана складалася з сучасных мацерыкоў Афрыка, Паўднёвая Амэрыка, Антарктыда, Аўстралія, а таксама з вострава Індастану, які пасьля сутыкненьня зь Ляўразіяй стаў паўвостравам.
Гандвана ўзьнікла прыкладна 530—750 млн гадоў таму й доўгі час разьмяшчалася вакол Паўднёвага полюсу. У раньнім палеазоі яна паступова перамяшчалася на поўнач і злучылася ў эпоху каменнавугальнага пэрыяду (360 млн гадоў таму) з паўночнаамэрыканскім-скандынаўскім мацерыком у гіганцкі протакантынэнт Пангэя.
Аднак падчас юрскага пэрыяду каля 180 млн гадоў таму Пангэя зноўку раскалолася на Гандвану й паўночны кантынэнт Ляўразію, якія падзяліў акіян Тэтыс. 30 млн гадоў пасьля, у тым жа юрскім пэрыядзе Гандвана сама пачала распадацца на вышэйпералічаныя (цяперашнія) мацерыкі. Спачатку, 150 млн гадоў назад, Гандвана раскалолася на дзьве часткі, адна зь якіх ўключала Афрыку й Паўднёвую Амэрыку, іншая — Аўстралію, Антарктыду й паўвостраў Індастан. Канчаткова ўсе сучасныя мацерыкі вылучыліся з Гандваны толькі ў канцы крэйдавага пэрыяду, 70—80 мільёнаў гадоў таму.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.