Гандбол на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спаборніцтвы па гандболе на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ладзяцца з 25 ліпеня па 11 жніўня. Матчы групавога раўнду будуць згуляныя на Арэне 6 Паўднёвы Парыж комплексу выставачнага цэнтру Парыж Экспа Порт-дэ-Вэрсаль. Фінальная фаза турніраў будзе разыграная на стадыёне П’ер-Маруа ў Лілі[1][2]. Фармат застанецца нязьменным з 2000 году для мужчынаў і 2008 году для жанчынаў, то бок дванаццаць камандаў у дзьвюх групах пазмагаюцца паміж сабою, пасьля чаго васьмёрка найлепшых пачне з чвэрцьфіналаў у матчах на выбыцьце.