![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d5/River_gambia_Niokolokoba_National_Park.gif/640px-River_gambia_Niokolokoba_National_Park.gif&w=640&q=50)
Гамбія (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гамбія (Gambia) — рака ў Заходняй Афрыцы (Гвінея, Сэнэгал і Гамбія). Даўжыня каля 1130 км. Бярэ пачатак на плато фута-Джалон ў Гвінэі. У верхнім цячэньні парогі, у сярэднім цячэ па нізіне ў зьвілістым рэчышчы. Ўпадае ў Атлянтычны акіян, перад ўпадзеньнем утварае эстуарый шырынёй да 20-30 км. Сярэдні расход вады — каля 2000 м ³ / с. Паводкі зь ліпеня па кастрычнік.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d5/River_gambia_Niokolokoba_National_Park.gif/640px-River_gambia_Niokolokoba_National_Park.gif)