Гамбург
места і фэдэральная зямля Нямеччыны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́мбург (па-нямецку: Hamburg), афіцыйна вольны й ганзейскі горад Га́мбург (па-нямецку: Die Freie und Hansestadt Hamburg) — другі паводле велічыні горад Нямеччыны пасьля Бэрліну, а таксама сёмы паводле велічыні горад і найбуйнейшы сярод несталічных гарадоў у Эўрапейскім Зьвязе, маючы насельніцтва крыху больш за 1,84 мільёна чалавек[4]. Горад месьціцца на рацэ Эльбе й двух ягоных прытоках, рацэ Альстэры й рацэ Біле. Гамбург мае статус фэдэральнае зямлі. Яго атачаюць землі Шлезьвіг-Гальштайн на поўначы й Ніжняя Саксонія на поўдні. Яшчэ зь Сярэднявечча горад быў сябрам Ганзейскага зьвязу й вольным імпэрскім горадам Сьвятой Рымскай імпэрыі. Да аб’яднаньня Нямеччыны ў 1871 годзе места было цалкам сувэрэннай гарадзкой дзяржавай, а да 1919 году тут утварылася грамадзянская рэспубліка на чале з клясай спадчынных бюргераў або ганзэтаў. Ахоплены такімі бедзтвамі, як то Вялікі пажар у Гамбургу, паводка ў Паўночным моры 1962 году й ваенныя канфлікты, уключаючы бамбардаваньні Другой сусьветнай вайны, горад здолеў кожны раз аднаўляцца й толькі станавіцца мацнейным пасьля кожнай катастрофы.
Гамбург | |||||
ням. Hamburg | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 810 | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Кіраўнік: | Пэтэр Чэнчэр[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 040, 04721 | ||||
Паштовы індэкс: | 20095–21149, 22041–22769, 27499 | ||||
Нумарны знак: | HH | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°33′0″ пн. ш. 10°0′0″ у. д. | ||||
Гамбург | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.hamburg.de/stadt-staat/ |
Гамбург ёсьць трэцім паводле велічыні портам Эўропы пасьля Ратэрдаму й Антвэрпэну. У горадзе месьцяцца буйны рэгіянальны тэлеканал NDR, паліграфічна-выдавецкая фірма Gruner + Jahr і галоўныя рэдакцыі газэт Der Spiegel і Die Zeit. У горадзе месьціцца найстарэйшая фондавая біржа краіны й найстарэйшы ў сьвеце гандлёвы банк Бэрэнбэрг-банк. Тутака таксама ёсьць прадстаўніцтвы буйных мэдыякампаніяй, камэрцыйных, лягістычных і прамысловых фірмаў, як то Airbus, Blohm + Voss, Aurubis, Beiersdorf і Unilever. Да таго ж, Гамбург ёсьць буйным эўрапейскім цэнтрам навукі, дасьледаваньняў і адукацыі, маючы некалькі ўнівэрсытэтаў і ўстановаў. Акрамя таго, Гамбург з 1996 году зьяўляецца рэзыдэнцыяй Міжнароднага трыбуналу па марскім праве (МТМП). Горад мае вельмі высокую якасьць жыцьця, заняўшы 19 радок сьпісе апытанкі Mercer на тэму якасьці жыцьця ў 2019 годзе[5].