From Wikipedia, the free encyclopedia
Галі́цкая Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (па-ўкраінску: Галицька Соціалістична Радянська Республіка), скарочана Галіцкая ССР — самаабвешчаная дзяржава на тэрыторыі сучаснай Украіны, якая праіснавала ад 15 ліпеня да 21 верасьня 1920 року. Створаная камуністамі ў часе пасьпяховага наступу Чырвонай арміі ўлетку 1920, у выніку якога польска-ўкраінскія сілы былі вымушаныя адступіць ад Дняпра да Карпатаў.
Колішняя дзяржава Галіцкая Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка лац. Halickaja Savieckaja Sacyjalistyčnaja Respublika укр. Галицька Соціалістична Радянська Республіка | |||
| |||
15 ліпеня 1920 — 21 верасьня 1920 | |||
---|---|---|---|
Сталіца | Тарнопаль | ||
Афіцыйная мова | польская мова, украінская мова і ідыш | ||
Форма ўраду | рэўкам (часовы ўрад) | ||
Рэспубліка стала буфэрнай зонай існага канфлікту ў зоне Паўднёва-заходняга фронту РСЧА. Ейны пасьпяховы наступ працягваўся, і бальшавіцкі ўрад стварыў таксама Часовы рэвалюцыйны камітэт Польшчы з намерам абвясьціць Польскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.
Галіцкая ССР была абвешчаная 15 ліпеня 1920 Галіцкім рэвалюцыйным камітэтам (Галрэўкамам), часовым урадам на чале з Уладзімерам Затонскім. Пасьля захопу бальшавікамі Тарнопалю 1 жніўня Галрэўкам пераехаў туды і выдаў дэкрэт «Аб усталяваньні савецкай улады ў Галічыне». Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаныя польская, украінская й ідыш. Дэкрэтамі была скасаваныя прыватная ўласнасьць на сродкі вытворчасьці, усталяваны васьмігадзінны працоўны дзень, абвешчаная сэкулярызацыя і нацыяналізацыя царкоўнай маёмасьці, створаная агульная сямігадовая адукацыя, нацыяналізаваная зямля.
Галрэўкам плянаваў зладзіць на падуладнай тэрыторыі выбары ва Ўсегаліцкі зьезд Саветаў, аднак гэтым плянам зашкодзіў польскі контранаступ, які пачаўся 15 верасьня. Часовы ўрад зьбег з Тарнопалю, 21 верасьня пераўтвораны ў Галіцкае бюро Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Ўкраіны. Пасьля падпісаньня ў сакавіку 1921 року Рыскай дамовы бюро было ліквідаванае.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.