![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/Ancient_Galilee.jpg/640px-Ancient_Galilee.jpg&w=640&q=50)
Галілея
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галілея (па-габрэйску: הגליל, па-грэцку: Γαλιλαία, па-лацінску: Galilaea) — гістарычная вобласьць на поўначы Палестыны, якая прымыкала да Міжземнага мора. Гістарычныя ейныя межы былі даволі неакрэсьленыя. Вядома толькі, што на поўначы яна межавала з Сырыяй і лібанскімі гарамі, на захадзе — зь Фінікіяй, на ўсходзе ейнай мяжой была рака Ярдан, а на поўдні межавала з Самарыяй. Заселеная хурытамі й хананеямі, яна яшчэ ў часы Ёсіфа Флявіюса вызначалася багатымі нівамі, вінаграднікамі і садамі, якія абумовілі гушчыню ейанаг засяленьня. Ужо ў 13—12 стагодзьдзі да н. э. Галілея была захоплена ізраільцянамі. Ейныя жыхары, па сьведчаньню Ёсіфа Флявіюса, славіліся храбрасьцю й былі заўзятымі ворагамі Рымскай імпэрыі. Грэцкая адукацыя, да якой зь недаверам ставіліся юдэі, у галілеянаў карысталася прыхільнасьцю. Вось чаму ў некаторых местах Галілеі, найбольш значныя сярод якіх былі Кана, Капэрнаўм, Назарэт і Тывэрыяда, аддавалася перавага грэцкай мове. Галілея гуляла важную ролю ў распаўсюджваньні хрысьціянства, таму раньніх хрысьціянаў часьцяком называлі «галілеянамі». У I стагодзьдзі тут адбылося паўстаньне супраць юдэйскай рабаўладальніцкай арыстакратыі, цесна зьвязанай з Рымам, і супраць рымскіх стаўленікаў — цароў Ірада Агрыпы II і іншых. Для хрысьціянаў Галілея мае асаблівае значэньне, паколькі зьяўлялася галоўным месцам прыбываньня й дзейнасьці Ісуса Хрыста[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/Ancient_Galilee.jpg/320px-Ancient_Galilee.jpg)