Галакост у Эстоніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галако́ст у Эсто́ніі — сыстэматычны перасьлед і вынішчэньне жыдоў нямецкімі нацыстамі і калябарантамі на акупаванай тэрыторыі Эстоніі ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны, частка агульнае палітыкі нацыстаў і іхніх хаўрусьнікаў па зьнішчэньні жыдоў. Часам у гэтае азначэньне ўключаюць таксама вынішчэньне эстонскіх цыганаў.
У Эстоніі было зьнішчана ад 7500 да 8500 жыдоў (у тым ліку 963 мясцовых)[1][2] і ад 400 да 1000 цыганаў[3]. Агулам, паводле афіцыйных зьвестак МЗС Эстоніі, на тэрыторыі рэспублікі за пэрыяд нямецкай акупацыі былі забітыя блізу 8000 жыхароў Эстоніі і 20 тысячаў жыхароў іншых краінаў, улучаючы савецкіх ваеннапалонных[4].
57% даваенных жыдоў былі эвакуяваныя з Эстоніі, 10% — высланыя, 11% былі ў войску, 22% засталіся ў ЭССР і загінулі[5].