![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a8/Vitebsk_cityhall_oct_2005.jpg/640px-Vitebsk_cityhall_oct_2005.jpg&w=640&q=50)
Віцебскі абласны краязнаўчы музэй
дзяржаўны музэй Беларусі, заснаваны ў лістападзе 1918 году ў якасьці Віцебскага гістарычнага агульнадаступнага музэю / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́цебскі абласны́ краязна́ўчы музэ́й (ВАКМ) — дзяржаўны музэй Беларусі, заснаваны ў лістападзе 1918 году ў якасьці Віцебскага гістарычнага агульнадаступнага музэю.
Хуткія факты Філіі, Месцазнаходжаньне ...
Віцебскі абласны краязнаўчы музэй | |
![]() 2005 год | |
Філіі | Віцебскі літаратурны музэй, Віцебскі мастацкі музэй, Віцебскі музэй прыватных збораў, Музэй-сядзіба Ільлі Рэпіна |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Віцебск, Беларусь |
Адрас | Кастрычніцкі раён, мікрараён Узгор'е, вул. Леніна, д. 36[1] |
Тэматыка калекцыі | адзеньне, археалёгія, жывапіс, зброя, кераміка, нумізматыка, палеанталёгія, скульптура, старадрукі, сфрагістыка і фатаграфія |
Велічыня калекцыі | 218 000 прадметаў (2020 год)[2] |
Створаны | 12 лістапада 1918 (105 гадоў таму) |
Дырэктар | Тацяна Старынская[3] |
Геаграфічныя каардынаты | 55°11′44″ пн. ш. 30°12′21″ у. д. |
Віцебскі абласны краязнаўчы музэй на мапе Беларусі ![]() ![]() Віцебскі абласны краязнаўчы музэй | |
ratusha-vit.by |
Закрыць
На 2020 год працаваў з аўторка па нядзелю а 11:00—19:00. Кожную 3-ю сераду месяца наведваньне было бясплатным[4]. На 2013 год у склад ВАКМ уваходзілі 4 музэі: 1) Віцебскі мастацкі музэй з палотнамі Юдэля Пэна, Ільлі Рэпіна, Ісака Левітана, Івана Хруцкага і Івана Шышкіна; 2) Музэй-сядзіба Ільлі Рэпіна ў маёнтку Здраўнёва (Віцебскі раён); 3) Віцебскі літаратурны музэй; 4) Віцебскі музэй прыватных збораў[5].