Віртуальная дзяржава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віртуальныя дзяржавы (мікрадзяржава, кібэрдзяржава, фэнтэзійныя дзяржавы, мікранацыі) — агульнае найменьне віртуальных праектаў па стварэньні новых гіпатэтычных дзяржаваў, у пераважнай большасьці выпадкаў існых толькі ва ўяўленьні іх стваральнікаў, на паперы або ў Інтэрнэце. Гэтыя тэрміны зьяўляюцца нэалягізмамі, якія зьявіліся ў 1990-х гадах для апісаньня маленькіх непрызнаных самаабвешчаных псэўдадзяржаўных утварэньняў; з тых часоў такіх «краін» утварылася некалькі тысяч. Гэты жа тэрмін стаў выкарыстоўвацца для пазначэньня больш раньніх віртуальных супольнасьцяў, некаторыя зь якіх існавалі яшчэ ў пачатку 19 стагодзьдзя.
Віртуальныя дзяржавы нагадваюць сапраўдныя незалежныя нацыі або дзяржавы, але не прызнаюцца такімі. Аднак, некаторыя мікранацыі спрабуюць распаўсюдзіць свой уплыў і на рэальны мір, напрыклад, шляхам выпуску манэт, сьцягоў, паштовых марак, пашпартоў, мэдаляў і іншай атрыбутыкі, закліканай падкрэсьліць сувэрэнітэт і легітымнасьць віртуальнай дзяржавы, удзелам у некаторых міжнародных форумах, выпускам кніг, перыёдыкі, відэафільмаў, правядзеньні спартовых мерапрыемстваў і да т. п.