![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Vilnius-metro-%2528LT%2529.svg/langbe-tarask-640px-Vilnius-metro-%2528LT%2529.svg.png&w=640&q=50)
Віленскі мэтрапалітэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́ленскі мэтрапалітэ́н (па-летувіску: Vilniaus metropolitenas) — заплянаваны і праектаваны мэтрапалітэн у горадзе Вільня. Гэта будзе першы і пакуль адзіны мэтрапалітэн, які плянуецца пабудаваць у Летуве.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/db/Vilnius-metro-%28LT%29.svg/640px-Vilnius-metro-%28LT%29.svg.png)
Плянаваны тэрмін увядзеньня ў эксплюатацыю — 2020 год. Мэтро будзе складацца з трох лініяў. Мэта праекту — стварыць практычны, незабруджвальны і танны грамадзкі транспарт, які вырашыць праблемы так званых «коркаў» у горадзе і дазволіць лёгка і хутка дабрацца ў любое месца Вільні. Паводле папярэдніх ацэнак будаўніцтва абыдзецца прыкладна ў 3 млрд літаў.