Рэкамэндацыя Вікіпэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пераклад артыкулаў зь іншых моўных разьдзелаў Вікіпэдыі — цалкам прымальная і патрэбная дзейнасьць. Калі вы валодаеце некалькімі мовамі, дык пераклад артыкулаў можа стаць для вас добраю нагодаю далучыцца да разьвіцьця Вікіпэдыі. Разам з тым, пераклад мае на ўвазе шэраг умоваў, якія трэба ўсьведамляць, каб вашая праца была карыснаю.
Гэтая старонка — частка правілаў Вікіпэдыі. Пададзеным тут нормам мусяць падпарадкоўвацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваньнем упэўніцеся, што зьмены адпавядаюць пагадненьню. Калі маеце сумневы, сьпярша абмяркуйце зьмены на старонцы абмеркаваньня. |
Асноўны сэнс сьцісла: Рашуча перакладайце артыкулы ў беларускі разьдзел Вікіпэдыі з тых моваў, якімі вы добра валодаеце, пры гэтым спасылайцеся на арыгінальны артыкул і ягоную вэрсію на старонцы абмеркаваньня створанага або дапоўненага артыкула або ў полі «Апісаньне зьмяненьняў». Сачыце, каб артыкул падмацоўваўся надзейнымі крыніцамі. Калі выкарыстоўваеце праграмы або службы аўтаматычнага перакладу, абавязкова дбайна правярайце атрыманы такім чынам тэкст. |
У Вікіпэдыі да ўсіх артыкулаў ужываюцца агульныя правілы і крытэры якасьці, незалежна ад таго, перакладзены гэта артыкул або арыгінальны. Акрамя таго, перакладны артыкул можа разьвівацца рэдактарамі далей без аніякай сувязі з артыкулам, які пачаткова быў выкарыстаны для перакладу. Іншымі словамі, для чытачоў Вікіпэдыі ўсе артыкулы ствараюцца аднолькава.
Менавіта таму, перакладаючы артыкулы, стаўцеся да тэксту з тою ж пільнасьцю і ўважлівасьцю, зь якою вы б пісалі ўласны тэкст — вось жа чытачы Вікіпэдыі ня бачаць, перакладзены гэты артыкул або арыгінальны. Заўжды намагайцеся, каб перакладны тэкст успрымаўся настолькі ж натуральна, як калі б артыкул быў арыгінальным.
Перакладаць артыкулы можна толькі зь іншых моўных разьдзелаў Вікіпэдыі або з тых крыніцаў, якія яўна пазначаюць, што іхны тэкст пашыраецца на ўмовах аднае з вольных ліцэнзіяў, сумяшчальных зь Вікіпэдыяй. Падрабязную інфармацыю пра выкарыстаньне тэкстаў зь іншых крыніцаў можна знайсьці на старонцы ВП:Аўтарскія правы.
У выпадку перакладу артыкула зь іншага моўнага разьдзелу Вікіпэдыі ў час захаваньня перакладзенага тэксту ў полі «Апісаньне зьмяненьняў» пад вакном рэдагаваньня варта абавязкова пазначыць наступную інфармацыю:
Калі ў перакладзеным артыкуле не пазначаны арыгінальны тэкст, парушаюцца аўтарскія правы, а выкананьне аўтарскага права ёсьць адным з асноўных прынцыпаў Вікіпэдыі. Атрымаць спасылку на канкрэтную вэрсію арыгінальнага артыкула найпрасьцей, скарыстаўшыся інструмэнтам «Сталая спасылка» ў групе кнопак «Панэль інструмэнтаў» зьлева (ангельскаю — «Permanent link», украінскаю — «Постійне посилання», славацкаю — «Trvalý odkaz»), і запоўніць поле «Апісаньне зьмяненьняў» такім чынам:
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Battle_of_the_Yser?oldid=630718187 | ||
Акрамя таго, існуе шаблён {{Перакладзены артыкул}}, які варта дадаць на старонку абмеркаваньня, правільна яго запоўніўшы (гл. Як карыстацца шаблёнам «Перакладзены артыкул»)
Вікіпэдыю пішуць розныя ўдзельнікі, таму артыкулы могуць быць даволі рознай якасьці. Найбольш якасныя зь іх пазначаюцца як «абраныя» або «добрыя». Такія артыкулы, як правіла, адрэцэнзаваныя і абмеркаваныя вялікай колькасьцю рэдактараў, яны належным чынам аформленыя і маюць добрую правяральнасьць. Звычайныя ж артыкулы далёка не заўжды праходзяць праверку староньнімі ўдзельнікамі, таму перад тым, як перакладаць такі артыкул, вам трэба зьдзейсьніць уласную праверку асноўных тэзаў на адпаведнасьць крыніцам. Вось колькі пунктаў, якія вам у гэтым дапамогуць:
Калі артыкул адпавядае пералічаным патрабаваньням, тады яе можна перакласьці.
Выкарыстаньне машыннага перакладу зьяўляецца непажаданым ў Вікіпэдыі. Машынны пераклад дае вельмі нізкую якасьць тэксту і мае шмат хібаў:
Калі вы ўсё ж надумалі скарыстацца машынным перакладам, то мусіце старанна апрацаваць згенэраваны ім чарнавы тэкст артыкула. Дзеля меншай колькасьці памылак за аснову лепш браць бачны тэкст, а не вікікод.
Калі вы ўжо захавалі тэкст, але яшчэ працуеце над ім, калі ласка, дадайце ў артыкул шаблён {{Пішу}}.
Артыкулы, у якіх выкарыстоўваўся машынны пераклад і якія яшчэ не дастаткова добра вычыталі, трэба пазначаць шаблёнам {{Артаграфія}}. Гэта будзе падахвочваць іншых удзельнікаў дапамагчы вычытаць пераклад. Калі артыкул доўга знаходзіцца ў стане невычытанага аўтаперакладу і няма рэдактараў, зацікаўленых у яго паляпшэньні, яго могуць намінаваць на выдаленьне.
Калі ласка, не перакладайце артыкулаў, якія зусім ня ўтрымліваюць крыніцаў. Помніце, што абавязак пацьверджаньня інфармацыі крыніцамі ляжыць на вас незалежна ад таго, ці пішаце вы артыкул самастойна, або перакладаеце яго. Дапоўніце артыкул матэрыяламі зь беларускамоўных крыніцаў, калі такія існуюць.
Калі якіясьці незвычайныя высновы, якія зьмяшчаюцца ў артыкулах, ня маюць спасылак на крыніцы, паспрабуйце самастойна адшукаць надзейныя крыніцы, каб пацьвердзіць іх, або напішыце запыт на старонцы абмеркаваньня арыгінальнага артыкула.
Праглядзіце старонку абмеркаваньня арыгінальнага артыкула — магчыма, там будзе карысная дадатковая інфармацыя або нават зьняпраўджваньні якіхсьці сьцьверджаньняў з адпаведнымі крыніцамі. Мажліва таксама, што аўтар меў карысную пацьверджаную інфармацыю, але ня ведаў, як слушна адрэдагаваць артыкул, таму надумаў напісаць на старонку абмеркаваньня.
Пажадана дадаць у артыкул пералік літаратуры на адпаведную тэму, перш за ўсё беларускамоўнай.
У розных культурах сустракаюцца істотна адрозныя погляды на адныя і тыя ж паняцьці, факты, працэсы. Часам гэта можа тычыцца беспасярэдне прадмета артыкула, але можа зачапіць і адносна нязначную праблему, якую закранае артыкул. У час перакладу пажадана, калі мажліва, узгадняць супярэчлівыя паняцьці з разнастайнымі крыніцамі і такім чынам трымацца правіла нэўтральнага пункту гледжаньня.
Акрамя таго, у розных мовах аднолькавыя паняцьці часам маюць розныя фармулёўкі, таму ў час перакладу трэба зьвяртаць увагу на тэрміналягічныя асаблівасьці і паказваць тыя пазначэньні прадметаў, падзеяў, зьяваў і інш., якія існуюць у беларускай мове, каб пазьбегнуць непажаданых памылак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.