Вікторыя (кронпрынцэса Швэцыі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вікторыя Інгрыд Аліс Дэзірэя з дынастыі Бэрнадотаў (па-швэдзку: Victoria Ingrid Alice Désirée av huset Bernadotte; нарадзілася 14 ліпеня 1977, Стакгольм) — кронпрынцэса Швэцыі й герцагіня Вэстэр'ётлянду. Зьяўляецца дачкой караля Швэцыі Карла XVI Густава й каралевы Сыльвіі, а таксама старэйшай сястрой прынца Карла Філіпа й прынцэсы Мадлен. Пры народжаньні мела тытул прынцэсы, бо каралеўская ўлада ў Швэцыі дагэтуль пераходзіла толькі па мужчынскай лініі. Аднак пасьля зьменаў, унесеных Рыксдагам (парлямэнтам) у асноўны закон краіны 1 студзеня 1980 году, якія прадугледжваюць, што спадчыннасьць стальцу пераходзіць да старэйшага дзіця незалежна ад полу, яна стала кронпрынцэсай.
Quick Facts кронпрынцэса Швэцыі, герцагіня Вэстэр’ётляндзкая, кронпрынцэса Швэцыі ...
Вікторыя Інгрыд Аліс Дэзірэя | |
кронпрынцэса Швэцыі, герцагіня Вэстэр’ётляндзкая | |
---|---|
Кронпрынцэса Швэцыі Вікторыя ў 2013 годзе | |
кронпрынцэса Швэцыі | |
1 студзеня 1980 — цяперашні час | |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Вікторыя Інгрыд Аліс Дэзірэя |
Нарадзілася | 14 ліпеня 1977, Стакгольм |
Нашчадкі |
|
Дынастыя | Бэрнадоты |
Сужэнец | Даніель Швэдзкі[d][1] |
Бацька | кароль Карл XVI Густаў |
Маці | каралева Сыльвія |
Узнагароды | |
Подпіс |
Close