Вэста (астэроід)
астэроід галоўнага поясу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вэста (4 Vesta, сымбаль: ) — адзін з найбуйнейшых астэроідаў у галоўным астэроідным поясе. Сярод астэроідаў займае другое месца па масе і трэцяе месца па памеры, пасьля Палады і Цэрэры. Гэта таксама самы яркі астэроід з усіх і адзіны, які падчас супрацьстаяньня можна без высілкаў назіраць няўзброеным поглядам. Вэста была адкрытая 29 сакавіка 1807 году Генрыхам Вільгельмам Ольбэрсам і па прапанове Карла Гаўса атрымала імя старажытнарымскай багіні хаты і хатняга агменю Вэсты.