From Wikipedia, the free encyclopedia
Вэ́кшэ (па-швэдзку: Växjö) — горад на паўднёвым усходзе Швэцыі ў ляндскапе Смоляндзе, адміністрацыйны цэнтар лэну Крунубэргу і камуны Вэкшэ. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 65 383 чалавекі. Вэкшэ мае мянушку «Найзялёнейшы горад Эўропы».
Вэкшэ | |||||
швэдз. Växjö | |||||
Катэдра Вэкшэ | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1342 | ||||
Горад з: | 1342 | ||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Плошча: | 30,28 км² | ||||
Вышыня: | 167 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 65 383 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2159,28 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 0470 | ||||
Паштовы індэкс: | 350 03–359 99 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°53′20.508″ пн. ш. 14°48′10.062″ у. д. | ||||
Вэкшэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://vaxjo.se/ |
Вэкшэ вырас з гандлёвага месца каля возера, дзе зьбягаліся некалькі шляхоў — адсюль і яго першапачатковая назва — «Vägsjö», у якой «Väg» азначае «шлях», а «sjö» — «возера». Паводле легенды, ангельскі місіянэр Зыгфрыд прыбыў у Швэцыю і пабудаваў у Вэкшэ першую ў краіне біскупскую царкву. Такім чынам, легенда сьцьвярджае, што ўжо ў 1170 годзе Вэкшэ становіцца цэнтрам біскупства, а горад (ці гандлёвае месца) існаваў яшчэ ў XI стагодзьдзі. Аднак першыя пісьмовыя згадкі аб Вэкша адносяцца да 1342 году, калі кароль Магнус Эрыксан надаў Вэкша гарадзкі прывілей. У XV стагодзьдзі для абароны гораду быў пабудаваны замак Крунубэрг, ад якога пазьней пайшла назва лэну. У адрозьненьне ад Ёнчэпінгу, індустрыяльная рэвалюцыя XIX стагодзьдзя практычна не закранула Вэкшэ, і ў цяжкія годы канца стагодзьдзя горад і яго навакольле перажываюць хвалю эміграцыі. Толькі ў другой палове наступнага, XX стагодзьдзя горад пачынае даволі хутка расьці. Штуршком для гэтага стала адкрыцьцё ў 1967 годзе філіялу Люндзкага ўнівэрсытэту, які ў 1999 годзе быў пераўтвораны ва Ўнівэрсытэт Вэкшэ, а ў 2010 атрымаў назву Ўнівэрсытэт Лінэя.
Акрамя Ўнівэрсытэту Лінэя, у Вэкшэ дзейнічаюць Школа паліцыі (пры ўнівэрсытэце), Вышэйшая прафэсійна-тэхнічная школа і Вышэйшая народная школа Сьвятога Зыгфрыда. У сярэднявеччы, пры Катэдры дзейнічала школа, ў якой хлопчыкі маглі атрымаць адукацыю на адносна высокім узроўні.
Вэкшэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.